У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Лют 2017

Лукашэнка: Цяжкія часы аднолькава ўдарылі па прыватных і дзяржаўных прадпрыемствах

Лукашэнка: Цяжкія часы аднолькава ўдарылі па прыватных і дзяржаўных прадпрыемствах3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цяжкія часы аднолькава ўдарылі па прыватных і дзяржаўных прадпрыемствах. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт расказаў, што асабіста кантралюе стан спраў на такіх прамысловых гігантах, як МТЗ, МАЗ, "Гомсельмаш", БМЗ, параўноўвае з тым, што адбываецца на прыватызаваных прадпрыемствах, напрыклад, "Амкадоры". "Цяжкія часы аднолькава ўдарылі і па прыватных прадпрыемствах, і па дзяржаўных. Практычна адно і тое ж", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым "Амкадор" выйграе ў хуткасці рэалізацыі праектаў. "Глядзіш - за год-паўтара ўжо стаіць новае вытворчае прадпрыемства, гэта значыць хутчэй гэта робіцца. Але ўсё роўна тыя ж праблемы - абаротных сродкаў не хапае", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс