Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Жнв 2022

Лукашэнка: цяперашняя сітуацыя на сусветным рынку - шанц для беларускай сельскай гаспадаркі

Лукашэнка: цяперашняя сітуацыя на сусветным рынку - шанц для беларускай сельскай гаспадаркі

5 жніўня, Паставы /Кар. БЕЛТА/. Цяперашняя сітуацыя на сусветным харчовым рынку - шанц для беларускай сельскай гаспадаркі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Паставах на нарадзе аб рабоце аграпрамысловых аб'яднанняў Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аб тым, наколькі стратэгічна важна ў гэтым годзе для Беларусі ўборачная кампанія, мы падрабязна з вамі вялі гаворку на мінулай селектарнай нарадзе. Былі ўзняты праблемы і пытанні (асабліва шмат іх было па Віцебскай, Гомельскай абласцях, ды і ў Магілёўскай вобласці хапала), але і выпрацаваны канкрэтныя шляхі вырашэння тых ці іншых пытанняў", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

Тады ж жорсткія задачы былі пастаўлены Мінсельгасхарчу, а таксама ўсёй уладнай вертыкалі - ад губернатараў да кіраўнікоў раёнаў.

"Вядома, мы забяспечым усім неабходным унутраны рынак і патрэбнасці ў кармах для жывёлагадоўлі. Усё гэта мы вырабім. Накормім людзей, накормім жывёл. Але з улікам вострага дэфіцыту, што склаўся на сусветным харчовым рынку, цяперашняя сітуацыя - шанц для нашай сельскай гаспадаркі выйсці на новы ўзровень па экспарце, - заявіў Прэзідэнт. - Экспарт - гэта не толькі продажы. Мы людзей на нашых рынках - новых рынках, старых рынках, асабліва новых - прывучым да нашай прадукцыі. І калі чалавек прывыкне да беларускага, пакаштуе, памацае яго і зразумее, што гэта добры тавар, ён назаўсёды наш".

Для таго, каб скарыстацца гэтым шанцам у поўнай меры, трэба рабіць стаўку не на сыравіну, а на гатовую прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "І займацца гэтымі пытаннямі неабходна ў тым ліку і цяпер, калі ідзе ўборачная кампанія і нібыта не да гэтага, - дадаў ён. - У гарачую пару выхадных не бывае, дарагі кожны дзень, кожная гадзіна. Трэба ўбраць якасна і ў тэрмін. Па-сялянску вам скажу: нам трэба кроў з носа перасягнуць пяцідзесяціпрацэнтны рубеж. Як толькі 50 працэнтаў перасягнём, і псіхалагічна, і ў матэрыяльных адносінах будзе лягчэй. А для гэтага патрэбны дысцыпліна і адказнасць кожнага".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі