У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Кст 2015

Лукашэнка: Сутнасць эканамічнай рэформы - у вытворчасці якаснага тавару і яго рэалізацыі па добрай цане

30 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць сутнасць эканамічнай рэформы ў краіне ў вытворчасці якаснага тавару і яго рэалізацыі па добрай цане. Аб гэтым ён заявіў сёння, выступаючы ў ходзе аператыўнага збору каманднага складу Узброеных Сіл краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Урад удзяляе ўвагу гэтай праблеме і спрабуе рэалізаваць план Прэзідэнта па развіцці эканомікі і сур'ёзным яе ўдасканаленні. Але яшчэ раз хачу падкрэсліць: мы знаходзімся ў няпростай сітуацыі, таму не атрымаецца падмяніць рэальную работу ў эканоміцы нейкімі рэформамі (у тым ліку радыкальнага характару), якія абсалютна непрымальныя, асабліва ў крызісны перыяд", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, трэба цвёрда разумець, што рэформы сёння ў адным - трэба вырабіць якасны тавар і прадаць яго за добрыя грошы. "Гэта найважнейшае пытанне, якое стаіць перад урадам, эканамічным блокам, ды і ваенна-прамысловым комплексам, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Не важна ў рэшце рэшт што мы будзем вырабляць і прадаваць. Важна, каб прадаць, і пажадана па добрай цане. Вось гэта і ёсць сутнасць рэформы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску