У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Чэр 2017

Лукашэнка: Сумесную вытворчасць грузавой тэхнікі МАЗ плануецца стварыць у В'етнаме да канца года

27 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Сумесную вытворчасць грузавой тэхнікі МАЗ плануецца стварыць у В'етнаме да канца года. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам В'етнама Чан Дай Куангам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы пра беларускую прысутнасць на рынку В'етнама, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтым напрамку ўжо зроблены першыя крокі, якія заслугоўваюць увагі. "Да канца года ў В'етнаме плануецца стварыць сумесную вытворчасць грузавой тэхнікі МАЗ, а ў перспектыве - новую вытворчасць гарадскіх пасажырскіх аўтобусаў", - сказаў Прэзідэнт.

Ён таксама адзначыў, што далейшае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва беларускага вытворцы кар'ернай тэхнікі БелАЗ з в'етнамскай карпарацыяй "Вінакомін" і іншымі кампаніямі надасць дадатковы імпульс развіццю здабыўнога сектара в'етнамскай эканомікі.

ААТ "МАЗ" праводзіць работу па стварэнні ў В'етнаме двух сумесных прадпрыемстваў па прамысловай зборцы грузавой (СП "МАЗ Азія") і пасажырскай (СП "МАЗ Зеніт") тэхнікі. СП "МАЗ Азія" вядзе будаўніцтва ўласнага завода па зборцы грузавой аўтатэхнікі ў правінцыі Хынг Ен на поўначы В'етнама, завяршыць якое плануецца ў IV квартале 2017 года. Вядзецца работа па стварэнні дылерскай сеткі для продажу і сэрвіснага абслугоўвання гатовай прадукцыі СП "МАЗ Азія" ў шэрагу гарадоў В'етнама.

Аснову экспарту кар'ернай тэхнікі ААТ "БелАЗ" у В'етнам складаюць самазвалы грузападымальнасцю 45 т. Найбольш перспектыўным уяўляецца пачатак паставак у В'етнам самазвалаў грузападымальнасцю 130 т, зацікаўленасць у набыцці якіх пацверджана горназдабыўной карпарацыяй "Вінакомін".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску