26 красавіка, Петрыкаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу больш актыўна развіваць мясную жывёлагадоўлю. Аб гэтым ён заявіў у час наведвання МТК ААТ "Агра-Ляскавічы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт параіў звярнуць увагу на герафордскую пароду кароў. Іх, напрыклад, гадуе гаспадарка ў Дрыбінскім раёне, якую не так даўно наведваў кіраўнік дзяржавы. Гэта парода непатрабавальная ва ўтрыманні, дае добрыя прыбаўленні ў вазе, падыходзіць для нашых кліматычных умоў.
Як далажылі Прэзідэнту, у Гомельскай вобласці займаюцца племянной жывёлагадоўляй, ёсць гаспадаркі, якія гадуюць мясныя пароды і пастаўляюць прадукцыю на экспарт.
"Малайцы, прадавайце. Мяса ў нас хапае. Тое, што вы прадаяце на знешніх рынках, - гэта добра. Гэта валюта", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Трэба больш актыўна гэта развіваць. Калі ёсць рынак... А ён будзе, - сказаў кіраўнік дзяржавы аб гадоўлі буйной рагатай жывёлы мясных парод. - Попыт будзе". Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў свеце расце попыт і на прадукты харчавання, і на ўгнаенні, а разам з гэтым павышаюцца і цэны.
"Наш час, па-мойму, прыходзіць. І мы не дарэмна ўкладвалі ў сельскую гаспадарку", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Адна з пераваг такога віду дзейнасці ў АПК - магчымасць утрымання пасталелых жывёл пад адкрытым небам, без стварэння асаблівых умоў і патрабаванняў да догляду ў адрозненне ад малочнай жывёлагадоўлі.