У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Крс 2018

Лукашэнка ставіць задачу асвойваць вытворчасць арыгінальнай харчовай прадукцыі

3 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу асвойваць вытворчасць арыгінальнай харчовай прадукцыі і новыя рынкі. Аб гэтым ён заявіў сёння на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вырабіць прадукцыю мала. Яе яшчэ трэба перапрацаваць і выгадна прадаць. Сёння пакупнік патрабавальны і збалаваны. Прапанавання прадукцыі шмат, а будзе яшчэ больш", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы ў якасці станоўчага моманту адзначыў той факт, што беларускі экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання ў 2017 годзе вырас на 16 працэнтаў і дасягнуў амаль $5 млрд. "Але пранікаць на знешнія рынкі з традыцыйнай наменклатурай вырабаў становіцца ўсё складаней. Трэба арганізаваць на аснове глыбокай перапрацоўкі сыравіны вытворчасць не толькі якаснай, але і арыгінальнай прадукцыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, трэба ўлічваць і ўзмацненне канкурэнцыі з боку сусветных экспарцёраў і вытворцаў, зменлівасць цэн на глабальным харчовым рынку, а таксама гандлёвыя, палітычныя і тэхнічныя бар'еры. "Таму МЗС і Мінсельгасхарчу трэба працаваць у цеснай увязцы, вырашаць агульную задачу", - даручыў кіраўнік дзяржавы.

Трэба таксама змяніць практыку забеспячэння вытворчасці сыравінай. "Сёння ні вытворцы, ні перапрацоўшчыкі ў належнай меры не нясуць адказнасць за яе якасць, - адзначыў беларускі лідар. - Кожнаму перапрацоўчаму прадпрыемству неабходна стварыць устойлівыя сыравінныя зоны па вытворчасці канкрэтных відаў сельгассыравіны. Вызначыць яе якасныя паказчыкі, аб'ёмы і тэрміны паставак, цэны і парадак разлікаў, абавязацельствы і гарантыі зацікаўленых бакоў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску