Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Врс 2015

Лукашэнка разлічвае на збалансаваны падыход і ўлік інтарэсаў Беларусі ў новай праграме МВФ

28 верасня, Нью-Ёрк /Кар. БЕЛТА/. Ход і перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі з Міжнародным валютным фондам, уключаючы магчымую новую праграму супрацоўніцтва, абмеркаваны на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з дырэктарам-распарадчыкам МВФ Крысцін Лагард, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў надзею, што ў новай праграме будзе прыменены збалансаваны падыход адносна ўліку інтарэсаў краіны і палітыкі, праводзімай дзяржавай, па забеспячэнні высокага ўзроўню сацыяльнай абароненасці грамадзян.

У час гутаркі Прэзідэнт падзякаваў кіраўніцтву Фонду за паспяховую рэалізацыю праграмы стэнд-бай у 2009-2010 гадах, якая дала магчымасць змякчыць негатыўныя наступствы знешняга эканамічнага крызісу.

Праграма стэнд-бай была зацверджана ў студзені 2009 года на 15 месяцаў у памеры $2,46 млрд, а потым яе аб'ём быў павялічаны да $3,52 млрд. У красавіку 2010 года праграма паспяхова завяршылася. У 2010-2014 гадах Беларусь наведвалі місіі Фонду па постпраграмным маніторынгу. Абавязацельствы пагашаны ў сакавіку 2015 года. Меры і мерапрыемствы праграмы далі магчымасць забяспечыць дадатную дынаміку па шэрагу пазіцый у эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі