Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Aug 2022

Лукашэнка растлумачыў, чаму для сельскай гаспадаркі санкцыі - гэта добра

Лукашэнка растлумачыў, чаму для сельскай гаспадаркі санкцыі - гэта добра

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санкцыі практычна не паўплывалі на сферу сельскай гаспадаркі, а таму з улікам добрых разлікаў на ўраджай у бягучым годзе ад галіны чакаюць росту. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета Міністраў аб функцыянаванні эканомікі ва ўмовах санкцый і мерах па іх пераадоленні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў недапушчальнасць адмоўнай дынамікі вытворчасці ў сельскай гаспадарцы. "Што недапушчальна (спад вытворчасці. - Заўвага БЕЛТА) - гэта сельская гаспадарка. Не ў плане ўвагі, якая ёй аказваецца, а ў плане таго, што іх (аграрыяў. - Заўвага БЕЛТА) санкцыі практычна не закранулі. Гэтыя санкцыі ім на карысць: вязі, прадавай, асабліва ў Расіі. І самы маржынальны рынак сёння - гэта расійскі, - сказаў Прэзідэнт. - Для сельскай гаспадаркі санкцыі - гэта добра".

Адначасова ён нагадаў і пра неабходнасць нарошчваць пастаўкі прадуктаў харчавання ў Кітай, каб не губляць там пазіцыі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ад галіны чакаюць у бягучым годзе рост на 4 працэнты. "Новы міністр (Ігар Брыло. - Заўвага БЕЛТА) пакляўся на крыві. У Беларусі ўсе ведаюць, што сельгасвытворчасць па выніках года павялічыцца на 4 працэнты. Бог падарыў нам добры ўраджай па ўсіх відах культур", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік Мінсельгасхарча далажыў, што па выніках года стаіць амбіцыйная задача - дасягнуць $7,8 млрд экспарту, такім чынам дадаўшы да ўзроўню 2021 года $1,1 млрд.

Аднак Прэзідэнт акцэнтаваў увагу, што за добрымі лічбамі ў вартасным выражэнні не трэба забываць пра  вытворчасць у натуральным выражэнні. Прасцей кажучы, "у штуках". "Я патрабую, каб пры гэтых высокіх цэнах мы і па штуках выйшлі на ўзровень мінулага года хаця б. Таму не трэба тут хітраваць: вось, у вартасным, не ў вартасным... А калі б мы ў штуках прадавалі, уяўляеш, колькі грошай мы яшчэ атрымалі б", - сказаў беларускі лідар.

Ігар Брыло адзначыў, што на сённяшні дзень на складах практычна няма ніякіх запасаў, расце экспарт. Што датычыцца ўнутранага рынку, да кожнай вобласці даведзены аб'ёмы, узгоднены пастаўкі, сітуацыя трымаецца на кантролі.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся інфармацыяй наконт таго, што на рынку дэфіцыт па некаторых відах тавару. Міністр прызнаў, што ёсць пэўная праблема з упакоўкай тэтрапак, і пакуль не ўдаецца замясціць гэты сегмент у поўным аб'ёме. "Гэта адзіная праблема", - сказаў ён.

Прэзідэнт у сувязі з гэтым заўважыў, што людзі павінны атрымаць прадукт, да якога яны прывыклі, няхай і ў іншай упакоўцы: "Яны ж не ядуць тэтрапак. Людзі ж ядуць тое, што ў тэтрапаку. Дык вы выйдзіце і скажыце: "Людзі добрыя, так, пакуль у нас ёсць праблема з гэтым тэтрапакам, купляйце, калі ласка, той жа прадукт, толькі ў пакетах ён будзе". Ігар Брыло ў адказ растлумачыў, што вытворчыя лініі неабходна перабудаваць. "Дык вайна ідзе. Перабудуйце за суткі, за ноч!" - настойліва запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Міністр запэўніў, што будзе зроблена ўсё магчымае, каб не страціць аб'ём малака ў гандлёвых сетках.

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў сваю чаргу адзначыў, што акрамя пытання ўпакоўкі ёсць яшчэ такі момант: частка прадукцыі цяпер актыўна ідзе на экспарт, што выгадна прадпрыемствам. Таму цяпер адміністрацыйным шляхам кантралюецца сітуацыя па напаўненні ўнутранага рынку пад поўную патрэбнасць. Асабліва гэта характэрна для горада Мінска, які не мае сваіх сыравінных зон.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым заўважыў, што ў АПК дзяржава ўкладвала немалыя сродкі, прадпрыемствы маюць вартасныя перавагі па шэрагу напрамкаў, а таму на фоне дзяржпадтрымкі пытанні забеспячэння ўнутранага рынку павінны быць у ліку прыярытэтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі