Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Кст 2022

Лукашэнка расказаў, што будзе далей з мараторыем на рост цэн

Лукашэнка расказаў, што будзе далей з мараторыем на рост цэн
Фота з архiва

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, што будзе далей з мараторыем на рост цэн. Адпаведныя заявы ён зрабіў на нарадзе па пытаннях бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да тэматыкі нядаўна праведзенай нарады з эканамічным блокам урада і растлумачыў, навошта на ўзроўні кіраўніка дзяржавы праводзяцца такія мерапрыемствы: "Галоўная мэта нарады па цэнах і падобных нарад - мы павінны зняць кропкі напружання і нездаволенасці людзей. Мы бачым па сацыялагічных апытаннях, што рост цэн, інфляцыя ў краіне - ужо на другім месцы (сярод пытанняў, якія хвалююць людзей. - Заўвага БЕЛТА)".

"У аснове нашай палітыкі знаходзілася канцэпцыя справядлівасці. Мы яе будзем прытрымлівацца і ў далейшым. І я хачу, каб вы разумелі. Як тут некаторыя пачынаюць выць і стагнаць, асабліва з-за мяжы... Галоўнае - не забарона на рост цэн. Не забарона. Чытайце дырэктыву. Галоўнае - гэта выпрацоўка сістэмы кантролю за цэнаўтварэннем. А да выпрацоўкі гэтай сістэмы (гэта ўсяго толькі некалькі дзён), так, цэны расці не павінны", - сказаў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што гэтымі днямі дэпутаты, прафсаюзы, КДК і ўсе, каму было даручана, кантралявалі выкананне даручэння Прэзідэнта аб забароне росту цэн. "Толькі ў некаторых з тысяч правераных аб'ектаў, толькі ў дзясятцы, выявілі невялікі рост цэн. Па ўсіх фактах узбуджаны крымінальныя справы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што адным з важных вынікаў кантролю за цэнаўтварэннем павінна стаць персаналізацыя адказнасці за рост цэн. І адказваць за гэта будуць міністры, у веданні якіх вытворчасць тавараў, і губернатары, паколькі яны курыруюць функцыянаванне гандлёвых аб'ектаў.

"Калі мы баімся, што будзе нейкі дэфіцыт з-за таго, што мы заціснулі цэны па некаторых групах тавараў, тут губернатары і міністры прымуць адпаведнае рашэнне. Але яны за гэта будуць адказваць", - звярнуў увагу беларускі лідар. Паводле яго слоў, цяпер за гэта практычна ніхто не адказвае. "Адказвае яго вялікасць рынак, - іранічна заўважыў Прэзідэнт. - Але што такое рынак, мы ўжо ведаем. Нас увесь час штурхалі ў прорву рыначных адносін, гэта значыць вэрхал, бардак і іншая неразбярыха".

Пры гэтым, як заўважыў Аляксандр Лукашэнка, самі рыначнікі, калі ім выгадна або яны хочуць выйсці з-пад прэса грамадскага націску, гатовы нават не рэгуляваць, а дыктаваць цэны не на свае, а на чужыя тавары. Адзін з апошніх прыкладаў - імкненне Захаду ўстанавіць цэны на нафту, газ, што пастаўляюцца з Расіі. "Баюся, што сюды яшчэ ўключаць цяпер Саудаўскую Аравію. Ужо ў Амерыцы і іх вызначылі вінаватымі за рост цэн (на энерганосьбіты. - Заўвага БЕЛТА)", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што даўно ведаў аб такіх "асаблівасцях" рыначнай эканомікі, аднак у Беларусі многія спецыялісты паддаліся і падтрымлівалі рыначнае цэнаўтварэнне. "Рыначнае цэнаўтварэнне - нідзе яго няма, не было і не будзе", - упэўнены беларускі лідар.

"Яшчэ раз падкрэсліваю, звяртаючы ўвагу на цэнаўтварэнне: гэта крыніца нездаволенасці людзей. Гэтых крыніц быць не павінна", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі