Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Ліс 2016

Лукашэнка расказаў, як ЕС можа пасадзейнічаць эканамічнай незалежнасці Беларусі

21 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з дэлегацыяй Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС расказаў, як Еўрасаюз можа пасадзейнічаць эканамічнай незалежнасці Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Значным укладам ЕС ва ўмацаванне эканамічнай незалежнасці Беларусі могуць стаць устараненне абмежаванняў у гандлі, забеспячэнне рэальнага доступу беларускіх тавараў на рынак Еўрасаюза, аказанне садзейнічання ў выбудоўванні адносін з МВФ і павышэнні пазіцыі Беларусі ў крэдытным рэйтынгу Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, актывізацыя перагавораў аб уступленні Беларусі ў СГА", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што нават у тыя часы, калі з боку ЕС былі ўведзены эканамічныя і іншыя санкцыі, Беларусь прапарцыянальна на іх не адказвала.

"Мы заўсёды падтрымлівалі вас, што датычылася вашых інтарэсаў у Беларусі і ва ўсходнім напрамку", - заўважыў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі