Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Ліс 2016

Лукашэнка: Расія не зацікаўлена ў допуску Беларусі да нафтараспрацовак на сваёй тэрыторыі

Лукашэнка: Расія не зацікаўлена ў допуску Беларусі да нафтараспрацовак на сваёй тэрыторыі17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія не зацікаўлена ў допуску Беларусі да нафтараспрацовак на сваёй тэрыторыі. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне, што перашкаджае Беларусі вярнуцца да нафтараспрацовак на тэрыторыі Расіі, як гэта было ў гады СССР, Аляксандр Лукашэнка растлумачыў: "Пазіцыя расійскага кіраўніцтва". "А як потым уплываць на Беларусь, калі яна сама будзе нафту здабываць, а потым яшчэ і прыродны газ? Калі быць шчырым, то вы амаль паўтарылі ў нейкай ступені мае словы: калі ў нас ідуць спрэчкі па нафце, па газе, я нагадваю расійскім кіраўнікам і аб Лангепасе таксама, я там быў, на радовішчах, дзе працавалі беларусы, украінцы, рускія. Мы тады не дзялілі нічога", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што ўплываць на Беларусь з дапамогай нафтагазавых пытанняў - няправільна. "Калі нехта ў Расіі думае, што мы ў вас купляем нафту і газ, і гэтым можна дзесьці ўплываць на Беларусь, гэта няправільна. Можна ўплываць, але лепш уплываць такім чынам, каб у нас былі агульныя праекты. Каб гэта былі праекты, якія прыцягваюць Беларусь да Расіі, не нахіляюць, а прыцягваюць. Свет зусім іншы, гэта не той свет, калі можна было нахіліць", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь разглядае розныя варыянты паставак нафты ў краіну. "Сёння нафты - бяры не хачу. Так, можа, даражэй будзе, але мы разглядаем некалькі варыянтаў. Дапусцім, пастаўку праз Украіну, а такая магчымасць ёсць, мы яе некалі задзейнічалі, калі вы перасталі нам пастаўляць нафту. Мы венесуэльскую нафту ўзялі і пастаўлялі праз Украіну. Проста на расійскі рынак тады прыйдзе іншая нафта: усё ж такі 25 млн т мы перапрацоўваем, і праз нас на захад ідзе па 60-80 млн т расійскай нафты. Можна ж выпрацаваць баланс інтарэсаў і дамовіцца? Трэба, але пакуль не дамовіліся", - адзначыў ён.

Прэзідэнт нагадаў, што ў савецкія часы Беларусь здабывала да 7 млн т нафты ў год, у 2016 годзе плануецца здабыць 1,6 млн т. "Сем мільёнаў нам для ўнутраных патрэб дастаткова. Калі б у нас было 7-8 млн т нафты ў год, мы не мелі б ніякіх праблем, і гэта была б самая працвітаючая еўрапейская краіна", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс