Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Dec 2017

Лукашэнка: Пытанне харчовай бяспекі вырашана з апорай на новыя айчынныя тэхналогіі

13 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі праблема харчовай бяспекі вырашана з апорай на новыя, пераважна айчынныя навуковыя тэхналогіі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы сёння на ІІ З'ездзе вучоных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сталі не толькі самадастатковай у гэтых адносінах, але і экспартна арыентаванай краінай (доля экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання ў аб'ёме экспарту тавараў у 2016 годзе склала 17,7 працэнта), - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - За 10 гадоў вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі павялічылася на 30 працэнтаў. Гэта дасягнута дзякуючы істотнаму абнаўленню матэрыяльна-тэхнічнай базы, пераходу на сучасныя тэхналогіі вытворчасці і прымяненню найноўшых навукова-тэхнічных распрацовак".

Паводле ацэнкі Прэзідэнта, радуюць вынікі работы беларускіх вучоных-медыкаў і фармацэўтаў. Толькі ў 2016 годзе ўкаранёны ў практыку больш за 250 новых медыцынскіх тэхналогій у такіх важных галінах, як кардыялогія, траўматалогія, анкалогія, ахова мацярынства і дзяцінства. Беларусь знаходзіцца ў ліку сусветных лідараў у галіне транспланталогіі.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што рэалізуемыя ў айчыннай ахове здароўя навуковыя падыходы, несумненна, уплываюць на дэмаграфічную бяспеку дзяржавы. Пачынаючы з 2007 года зніжаецца дзіцячая смяротнасць і павышаецца працягласць жыцця беларусаў.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што да гэтага часу доля айчынных лекавых сродкаў на рынку краіны ў вартасным выражэнні дасягнула больш як 56 працэнтаў, а ўдзельная вага экспарту лякарстваў у агульным аб'ёме вытворчасці - 27 працэнтаў, некалькі гадоў таму было менш за 20 працэнтаў уласных лякарстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі