Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Май 2016

Лукашэнка: Пры аптымізацыі прафтэхадукацыі важна больш цесна ўвязаць навучанне з вытворчасцю

6 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пры аптымізацыі прафтэхадукацыі важна больш цесна ўвязаць навучанне з вытворчасцю. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Мінскі маторны завод, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца практычна адзінай на постсавецкай прасторы краінай, якая ў такім аб'ёме захавала прафтэхадукацыю. Цяпер многія спрабуюць аднавіць такую сістэму, але працэс гэты няпросты, патрабуе часу і грошай. Працаўнікі Мінскага маторнага завода пацікавіліся ў Прэзідэнта, што трэба, каб павысіць статус рабочых спецыяльнасцей. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Каб павысіць статус любой прафесіі, трэба стварыць дастойнае рабочае месца для чалавека і плаціць яму тое, што ён зарабляе. Будзе рабочае месца і добрая зарплата - любы малады чалавек пойдзе і будзе працаваць".

Пры гэтым Прэзідэнт засяродзіў увагу на якасці прафтэхадукацыі. На яго думку, вельмі важна для будучага спецыяліста практычна штодзень бываць на вытворчасці і набываць першыя навыкі сваёй спецыяльнасці яшчэ ў час вучобы. Няўхільнае патрабаванне Прэзідэнта пры падрыхтоўцы любых спецыялістаў - улічваць іх далейшую запатрабаванасць у народнай гаспадарцы. Павінна быць дакладная арыентацыя на неабходную колькасць спецыялістаў, упэўнены Аляксандр Лукашэнка. Што датычыцца вышэйшай адукацыі, то Прэзідэнт падкрэсліў, што цяпер усё больш запатрабаванымі становяцца спецыялісты ў новых напрамках. "ІТ-тэхналогіі, космас, АЭС, найноўшыя тэхналогіі - за імі будучыня. Адпаведна для гэтых сфер мы будзем больш рыхтаваць спецыялістаў", - сказаў ён.

Разам з гэтым кіраўнік дзяржавы выказаў меркаванне, што вельмі важнымі і заўсёды запатрабаванымі застаюцца рабочыя спецыяльнасці: "Рабочыя спецыяльнасці - гэта аснова ўсяго, таму мною пастаўлена задача аптымізаваць прафтэхадукацыю, зняць усё лішняе ў гэтай сістэме навучання. Пры гэтым патрэбна больш цесная, эфектыўная сувязь з вытворчасцю".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі