У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Чэр 2018

Лукашэнка прапануе ШАС задзейнічаць магчымасці Беларусі для ўмацавання харчбяспекі

11 чэрвеня, Цындаа /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 чэрвеня на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Цындаа прапанаваў задзейнічаць магчымасці Беларусі для ўмацавання харчовай бяспекі ШАС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь - краіна з традыцыйна моцным і эфектыўным аграрным сектарам, высокатэхналагічнымі вытворчасцю і сельскагаспадарчым машынабудаваннем. Прапануем задзейнічаць магчымасці нашай дзяржавы па пастаўках прадукцыі ўсіх гэтых галін для ўмацавання харчовай бяспекі ШАС", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што пасля ўступлення ў 2017 годзе Індыі і Пакістана ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва яе прастора пашырылася практычна да чвэрці тэрыторыі зямной сушы, на якой пражывае амаль палова насельніцтва свету. У гэтых умовах паўнацэнная забяспечанасць прадуктамі харчавання з'яўляецца найважнейшым фактарам далейшага працвітання ШАС і ўмацавання бяспекі ў гэтым вялікім рэгіёне, падкрэсліў Прэзідэнт.

"Старшыня КНР, Прэзідэнт Пуцін, усе кіраўнікі дзяржаў тут вельмі правільна гаварылі пра бяспеку, пра стабільнасць нашай арганізацыі. Але яе ніколі не будзе, калі людзі элементарна не будуць накормлены і апрануты", - заўважыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама прапанаваў стварыць спецыялізаваную экспазіцыю "АграШАС" на міжнародным форуме аграрыяў "Белагра", які штогод праходзіць у Мінску. Ён запрасіў паўдзельнічаць у ёй у 2019 годзе ўсіх сяброў і партнёраў па арганізацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску