Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Ліс 2017

Лукашэнка прапануе Казахстану супрацоўніцтва ў ІТ-сферы і ўкараненні найноўшых фінансавых тэхналогій

29 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Казахстану супрацоўніцтва ў ІТ-сферы і ўкараненні найноўшых вытворчых і фінансавых тэхналогій і інструментаў. Аб гэтым ён заявіў сёння на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Канкурэнтаздольнасць эканомікі залежыць ад аператыўнасці ўкаранення найноўшых вытворчых і фінансавых тэхналогій і інструментаў. У Казахстане ствараецца міжнародны фінансавы цэнтр "Астана" - будучы рэгіянальны фінансавы кластар. У Беларусі - Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", які павінен стаць інавацыйным "горадам будучыні", арыентаваным на высокатэхналагічны экспарт. Дарэчы, і адзін, і другі знаходзяцца на Вялікім Шаўковым шляху. Узаемны ўдзел у гэтых праектах паскорыць і ўзмоцніць інтэграцыю нашых краін у сусветную эканоміку", - заявіў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, будзе карысна наладзіць кантакт міжнароднага фінансавага цэнтра "Астана" з Паркам высокіх тэхналогій у частцы ўкаранення самых перадавых распрацовак. "Мы з Прэзідэнтам абмяркоўвалі гэта пытанне і падтрымалі прапанову ўрадаў па стварэнні больш глыбокіх кантактаў паміж фінансавым цэнтрам і ПВТ. Мы гатовы абменьвацца тымі тэхналогіямі, якія напрацаваны ў Беларусі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што свет ідзе ў эпоху лічбавай будучыні. "І тут нам ёсць што прапанаваць казахстанскім братам. За кароткі прамежак часу нашы праграмісты забяспечылі якасны рывок краіны ў ІТ-сферы і выйшлі на глабальны ўзровень. Прадстаўнікі Казахстана пабывалі ўжо ў Парку і змаглі азнаёміцца з беларускім праграмным забеспячэннем", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі