8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Гане ствараць у Беларусі прадпрыемствы, у тым ліку па перапрацоўцы какава-бабоў. Аб гэтым ён заявіў на перагаворах з Прэзідэнтам Ганы Джонам Драмані Махамам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы зацікаўлены ў вашых таварах. І калі мы зможам забяспечыць вашы інтарэсы тут, у Еўропе, вы можаце абаперціся на Беларусь. Мы будзем зацікаўлены, калі вы на тэрыторыі Беларусі будзеце будаваць свае прадпрыемствы, сумесныя прадпрыемствы з беларусамі", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.



Кіраўнік дзяржавы ў якасці прыкладу прапанаваў стварыць прадпрыемства па перапрацоўцы какава-бабоў з далейшым экспартам прадукцыі на прасторы Еўразійскага кантынента.
Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў аб гатоўнасці Беларусі аказаць Гане дапамогу ў вырашэнні задач па забеспячэнні харчовай бяспекі. "Вы паставілі перад сабой высакародную мэту - забяспечыць харчовую бяспеку праз развіццё сельскай гаспадаркі і перш за ўсё механізацыю сельскай гаспадаркі. Мы - машынабудаўнічая краіна з развітой сельскай гаспадаркай, і ў гэтых адносінах мы можам быць вам цікавыя", - сказаў ён.