У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Крс 2015

Лукашэнка прапануе Аджарыі супрацоўніцтва ў машынабудаванні, будаўніцтве, турызме

24 красавіка, Батумі /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Аўтаномнай Рэспубліцы Аджарыя супрацоўніцтва ў машынабудаванні, будаўніцтве, турызме. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй урада Аджарыі Арчылам Хабадзэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Думаю, мы знойдзем у вас сваё месца і вы ніколі не прад'явіце нам прэтэнзій", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў Беларусі вельмі развіта машынабудаўнічая сфера. Беларускі бок гатовы прапанаваць любыя паслугі будаўнічага комплексу, паставіць любую тэхніку: ад сельскагаспадарчай да камунальнай. "Упэўнены, што ў вас карупцыя знаходзіцца на вельмі нізкім узроўні, мне гэта імпануе, мы таксама гэтаму ўдзяляем вялікую ўвагу. Калі ёсць карупцыя, ніякіх поспехаў не будзе. Гэта ржа, якая раз'ядае ўсё", - адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй урада Аджарыі Арчылам ХабадзэПрэзідэнт падкрэсліў таксама, што Аджарыя з'яўляецца найбольш развітым рэгіёнам не толькі Грузіі, але і ўзбярэжжа. Рэспубліка ўносіць у ВУП краіны больш як $1 млрд. "Тое, што вы зрабілі рывок у турыстычнай сферы, - гэта наогул уражальна. Вы за апошнія гады вельмі многае зрабілі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Сёння тут такі ціхі, спакойны, утульны куток, і зразумела, ён будзе прыцягваць турыстаў". Прэзідэнт адзначыў, што апошнім часам у разы павялічылася колькасць турыстаў з Беларусі ў Грузію, у тым ліку і ў Аджарыю. На яго думку, гэтаму садзейнічае і наяўнасць прамога авіярэйса з Беларусі ў Грузію.

"Мы рады, што ў вас сур'ёзныя поспехі. Мы ўдзячны вам за разважлівасць, асабліва ў цяжкія часы. Аджарыя не кінулася ў амбіцыі, а разам з грузінскай дзяржавай рухалася наперад і развівала сваю зямлю. Раздзяліцца можна за паўгода, а вось каб потым наладзіць адносіны, пойдуць гады і, пакуль не зменіцца пакаленне, цяжка будзе нешта аднавіць", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Таму мы вельмі цэнім вашу стабільнасць у гэтым рэгіёне, на гэтым узбярэжжы. Не было б стабільнасці, ніхто сюды не паехаў бы", - дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што члены беларускага ўрада, якія таксама ў гэтыя дні працавалі ў Грузіі, добра вывучылі рэгіён і змогуць прапанаваць калегам у Аджарыі некаторыя варыянты супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску