Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Чэр 2022

Лукашэнка прапанаваў стварыць у Курскай вобласці сумесныя вытворчасці

Лукашэнка прапанаваў стварыць у Курскай вобласці сумесныя вытворчасці

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Курскай вобласці неабходна пераходзіць ад простага гандлю да стварэння сумесных вытворчасцей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Курскай вобласці Расіі Раманам Старавойтам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У 2020 годзе ў Курскай вобласці была прынята Стратэгія сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2030 года. Прэзідэнт адзначыў гатоўнасць беларускага боку ўдзельнічаць у праграмах па мадэрнізацыі ключавых сектараў эканомікі расійскага рэгіёна. "Думаю, што Беларусь у рэалізацыі гэтых планаў знойдзе сваё месца", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Нам неабходна пераходзіць ад простага гандлю да стварэння сумесных вытворчасцей. Перспектыўным уяўляецца стварэнне сумесных прадпрыемстваў, можа, нават пачынаючы са зборкі тэхнікі, якая патрэбна будзе ў вашым рэгіёне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі ёсць вялікі і паспяховы вопыт кааперацыйнага ўзаемадзеяння па выпуску розных відаў тэхнікі - ад аўтамабільнай да сельскагаспадарчай. "Можам падзяліцца напрацоўкамі", - прапанаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі