Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Ліс 2015

Лукашэнка прапанаваў распрацаваць дарожную карту супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі на бліжэйшыя гады

19 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў распрацаваць дарожную карту супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі на бліжэйшыя гады. З такой ініцыятывай ён звярнуўся сёння да Прэзідэнта Сербіі Таміслава Нікаліча на перагаворах у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамовіліся, што ў бліжэйшы час зможам распрацаваць нейкі перспектыўны план, або, як сёння можна гаварыць, дарожную карту супрацоўніцтва Сербіі на бліжэйшую будучыню", - сказаў беларускі лідар.

На думку Прэзідэнта Беларусі, гэта стала б добрай асновай для далейшага развіцця супрацоўніцтва дзвюх славянскіх дзяржаў.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на сустрэчы ў вузкім складзе прэзідэнты дамовіліся, што на пасяджэнні міжурадавай камісіі, якое пройдзе сёння, бакі паспрабуюць вызначыць новыя напрамкі супрацоўніцтва, каб паскорыць і надаць маштабны характар эканамічным адносінам. Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем канстатаваў, што Беларусь і Сербія пакуль не ў поўнай меры выкарыстоўваюць патэнцыял інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі