Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Ліс 2020

Лукашэнка пра будучыню Белгазпрамбанка: зробім усё, каб ён функцыянаваў і прыносіў карысць

Лукашэнка пра будучыню Белгазпрамбанка: зробім усё, каб ён функцыянаваў і прыносіў карысць

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не збіраецца ліквідаваць або знішчаць Белгазпрамбанк, а, наадварот, зробіць усё, каб ён функцыянаваў і прыносіў карысць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам кіраўніка часовай адміністрацыі банка Надзею Ермакову, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У пачатку сустрэчы кіраўнік дзяржавы падзякаваў Надзеі Ермаковай за тое, што яна згадзілася ўзначаліць часовую адміністрацыю і ў цяжкі перыяд змагла стабілізаваць сітуацыю ў Белгазпрамбанку. "У гісторыю ўвойдзе гэты факт", - заўважыў Прэзідэнт.

"Хачу падкрэсліць, што банк мы ні ў якім выпадку не будзем ліквідаваць, знішчаць, неяк пагаршаць яго работу. Наадварот, мы зробім усё для таго, каб банк функцыянаваў і прыносіў карысць нашай дзяржаве", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем канстатаваў, што, паводле даных розных дакладаў і справаздач аб дзейнасці банка, у тым ліку з боку кантралюючых органаў, ён дэманструе стабільную работу. "Банк нават атрымаў за гэты час звышпланавы прыбытак. Гэта добры сігнал, хоць пытанні бізнесу яшчэ востра стаяць, бізнес не поўнасцю адноўлены. І гэта не звязана з той палітыкай, якую мы праводзім тут, унутры. Гэта звязана з той палітыкай, якую праводзяць партнёры", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што да сярэдзіны снежня, калі заканчваецца тэрмін паўнамоцтваў часовай адміністрацыі, гэтыя пытанні ўдасца вырашыць. Да таго ж часу трэба будзе сфарміраваць кіраўніцтва банка. "Паколькі дзяржава робіць вельмі сур'ёзную стаўку на гэты банк. З Прэзідэнтам Пуціным мы абмяркоўвалі гэту тэму. Ён даслоўна мне заявіў, што банк павінен працаваць. Навошта яго знішчаць?" - нагадаў кіраўнік дзяржавы.

Беларускі бок, паводле слоў Прэзідэнта, прапанаваў расійскім і іншым акцыянерам сумесна працаваць у Белгазпрамбанку. "Не хочуць працаваць - не трэба. Значыць, мы будзем працаваць самі. У цяжкі перыяд мы падтрымалі банк, аднавілі яго, падтрымалі ліквіднасць, аднавілі яго працаздольнасць. Я думаю, мы справімся, не такая гэта вялікая праблема", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў, што атрымаў інфармацыю па выніках праверкі дзейнасці Белгазпрамбанка Камітэтам дзяржкантролю. Вынікі гэтай праверкі былі даведзены і да кіраўніцтва часовай адміністрацыі банка, яго акцыянераў. "Мы гэта робім адкрыта. Думаю, што ў бліжэйшы час, да сярэдзіны снежня, мы ўсе працэдуры завершым, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - І гэты банк, я ў гэтым упэўнены, будзе працаваць на развіццё эканомікі".

Акрамя пытанняў работы банка і фарміравання яго будучага кіраўніцтва, Прэзідэнт таксама абмеркаваў з Надзеяй Ермаковай бягучую сітуацыю ў эканоміцы Беларусі, а таксама глабальныя выклікі і пагрозы эканамічнага характару.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі