VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Жнв 2020

Лукашэнка: перавагі БелАЭС дапамогуць нам зрабіць прарыў у будучае

Лукашэнка: перавагі БелАЭС дапамогуць нам зрабіць прарыў у будучае
Фота з архiва

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перавагі БелАЭС дапамогуць нам зрабіць прарыў у будучае, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Значэнне Беларускай АЭС для забеспячэння энергетычнай бяспекі і ў цэлым эканомікі нашай краіны проста велізарнае. З ёю звязана развіццё адукацыі, тэхналогій. І не трэба нам указваць і тыкаць на пытанні бяспекі. Мы - чарнобыльская рэспубліка, шмат перажылі. І самі ведаем цану наступстваў. Толькі на рэабілітацыю забруджаных тэрыторый патрачана $19 млрд. Таму ўваходны кантроль пры будаўніцтве станцыі быў як у ваенны час. А перавагі, якія мы атрымаем, дапамогуць нам зрабіць прарыў у будучае (высокія тэхналогіі, танная электраэнергія, электрамабілі), - расказаў Аляксандр Лукашэнка. - Або суперсучасная вытворчасць амінакіслот нашай біятэхналагічнай карпарацыі, што мы будуем сумесна з Кітаем у Мінскай вобласці. Дзякуючы такім вытворчасцям зялёная эканоміка з моднага трэнду стане нашай рэальнасцю".

Беларускі лідар падкрэсліў, што за апошнія пяць-шэсць гадоў збор асобных відаў другасных рэсурсаў у Беларусі вырас у 2,5 раза. "А гэта бясплатная сыравіна, якая валяецца пад нагамі. Мы прынялі рашэнне аб адмове з 2021 года ад аднаразовага пластыкавага посуду і тары. Іх заменіць экалагічная ўпакоўка. Падтрымаю і іншыя прапановы ў гэтай галіне. Дарэчы, мы апошнім часам усё менш гаворым пра космас, а смею ж вам нагадаць: невялікая па сваіх памерах і небагатая, але таленавітая на людзей Беларусь з'яўляецца членам клуба касмічных дзяржаў. Удумайцеся толькі", - дадаў Прэзідэнт.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход