Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Ліп 2015

Лукашэнка патрабуе зніжэння сабекошту будматэрыялаў

28 ліпеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе зніжэння сабекошту будматэрыялаў. Такую задачу ён паставіў сёння на нарадзе аб праблемных пытаннях развіцця вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і шляхах іх вырашэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў зніжэння выдаткаў у галіне па ўсіх магчымых напрамках. Зніжэнне сабекошту неабходна для эфектыўных продажаў і канкурэнцыі на рынках суседніх краін.

Як адзначыў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны, сёння ёмістасць рынкаў будаўнічай індустрыі крыху зменшылася, знізілася інвестыцыйная актыўнасць, у тым ліку ў суседніх з Беларуссю краінах. У Беларусі ёсць прафіцыт магутнасцей.

У сувязі з гэтым урад звярнуўся да Прэзідэнта з просьбай аказання дзяржаўнай падтрымкі, у прыватнасці, прадпрыемствам цэментнай і шкляной прамысловасці. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што асноўным крытэрыем для аказання фінансавай падтрымкі гэтым прадпрыемствам з'яўляецца максімальнае зніжэнне сабекошту. Толькі калі будуць паказаны вынікі па гэтым параметры, дапушчальна будзе гаварыць аб разглядзе пытання магчымай дзяржпадтрымкі гэтых прадпрыемстваў.

У час нарады Прэзідэнт звярнуў увагу таксама на неабходнасць абароны ўнутранага рынку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі