У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Сак 2018

Лукашэнка патрабуе выключыць валакіту і бюракратызм у рабоце з інвестарамі

2 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі патрабуе выключыць валакіту і бюракратызм у рабоце з інвестарамі. На гэтым Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу сёння пры справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках работы эканомікі за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Прэзідэнта, зніжэнне прытоку замежных інвестыцый з 2013 года стала трывожнай тэндэнцыяй. Ён запатрабаваў разабрацца ў прычынах, галоўнай з якіх лічыць непаваротлівасць урада. "Толькі адзін інвестыцыйны дэкрэт нумар 10 вы карэкціруеце больш як год, і прапаноў у мяне да гэтага часу няма. Работа ідзе вельмі марудна. Казахстан, напрыклад, у аб'ёмах прыцягнення капіталу абганяе нас мінімум у пяць разоў", - звярнуў увагу ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што працэс інвесціравання павінен быць пастаянным, каб як мінімум захоўваць канкурэнтаздольнасць. "Уся краіна ў нейкіх ільготах. Вы хоць самі ў іх разбіраецеся? Можа, прычына не ў ільготах, а ў тым, як вы працуеце з інвестарам на практыцы, калі ён пачынае сваю дзейнасць?", - пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.

Ён перакананы, што сёння трэба ў ручным рэжыме ўзаемадзейнічаць з кожным патэнцыяльным інвестарам. "Узровень дыялогу і хуткасць вырашэння пытанняў павінны быць такімі, якія патрэбны дзелавому чалавеку. Ніякай валакіты і бюракратызму", - запатрабаваў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на той факт, што за 2017 год аб'ём прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове скараціўся на $60 млн, або амаль на 5 працэнтаў, і склаў $1,2 млрд. З іх 44 працэнты - рэінвесціраванне. Але і яно зменшылася на $110 млн, або на 17 працэнтаў. "Гэта сведчыць аб тым, што інвестары выводзяць атрыманыя даходы, не бачаць перспектыў або проста нам не давяраюць", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

"Падатковыя работнікі, пажарныя, санстанцыя, энергетыкі, кантралёры і іншыя - яны і не чулі аб тым, што інвестыцыі - адзін з пяці прыярытэтаў у пяцігодцы, - сказаў Прэзідэнт. - Вынікам такой раз'яднанасці сталі накопленыя за тры пяцігоддзі даўгі. Вы лічыце, што на мэты развіцця эканомікі больш выгадна пазычаць? Каму мы даём у такім выпадку зарабіць?"

Паводле яго слоў, ёсць рабочыя групы, планы, нейкія нарады, а рашэнняў і інвестараў - няма. "Я думаю, Васіль Станіслававіч, вашы кампетэнцыі ў гэтай сферы павінны праявіцца, яны вельмі запатрабаваны", - звярнуўся кіраўнік дзяржавы да першага віцэ-прэм'ера Васіля Мацюшэўскага. Негатыўная тэндэнцыя сведчыць аб сістэмных недапрацоўках у гэтай галіне, рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс