Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Стд 2017

Лукашэнка патрабуе выкараніць шэрыя схемы вывазу з Беларусі драўніны

24 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе выкараніць магчымасці для вывазу за мяжу драўніны па шэрых схемах. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, заслухоўваючы даклад па пытаннях рэалізацыі на экспарт круглых лесаматэрыялаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паўстае яшчэ адно пытанне, якое ўзнімае перад Прэзідэнтам курыруючы лес старшыня КДК: калі будзе пастаўлена жалезная заслона шэрым схемам, па якіх вывозіцца лес з краіны. Гэта я ў вас павінен запытаць, чаму па шэрых схемах да гэтага часу ў краіне нехта прадаваў учора або прадае сёння, можа, і заўтра неабразны лес", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Вы мяне інфармавалі, што камерсанты купляюць на ўнутраным рынку кубаметр хвойных за 30 еўра, надпілоўваюць бярвёны з тарцоў, апрацоўваюць непасрэдна ў лесе і пад выглядам нейкіх слупоў, калоў перапрадаюць фактычна неапрацаваную сыравіну за мяжу", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў аб адказнасці тых, хто дапускае такія факты.

Як дакладваюць Прэзідэнту, дзякуючы такім маніпуляцыям у кішэнях некаторых дзялкоў аселі мільёны долараў. "У каго ў кішэнях? Чаму яны яшчэ ў іх у кішэнях, гэтыя долары, а не ў бюджэце краіны ў трайным або дзесяцікратным памеры?" - задаў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

"Калі такія выпадкі ёсць, я хацеў бы, каб мы сёння на гэту тэму скончылі размову. Усё, што павінна паступіць у кішэню дзяржавы, павінна паступіць. Усё павінна быць сумленна і прыстойна", - падкрэсліў беларускі лідар.

Як расказаў журналістам пасля нарады міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч, урадам прыняты ўжо меры, каб піловачнік не ішоў на экспарт пад выглядам калоў і слупоў. "Прынята пастанова аб ліцэнзаванні гэтых відаў прадукцыі", - сказаў ён.

Міхаіл Амельяновіч растлумачыў, што адпаведная пастанова прынята ўжо ў снежні 2016 года і ўступіць у сілу з 1 лютага бягучага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі