У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Крс 2019

Лукашэнка патрабуе ствараць у рэгіёнах умовы і стымулы для прыцягнення працоўных рэсурсаў

Лукашэнка патрабуе ствараць у рэгіёнах умовы і стымулы для прыцягнення працоўных рэсурсаў

2 красавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. У раёнах і гарадах трэба ствараць умовы і стымулы для прыцягнення працоўных рэсурсаў пад патрэбнасць эканомікі рэгіёнаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях рэгіянальнага развіцця, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што большасць ствараемых у краіне рабочых месцаў не адносіцца да высокапрадукцыйных і прадугледжвае нізкую кваліфікацыю работнікаў і невысокі ўзровень заработнай платы.

"Хоць адна з першарадных задач мясцовых органаў улады - арганізацыя вытворчасцей менавіта з паглыбленай перапрацоўкай сыравіны і атрыманне экспартна арыентаванай і імпартазамяшчальнай прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю, - сказаў ён. - У раёнах і гарадах павінны быць створаны ўмовы і стымулы для прыцягнення працоўных рэсурсаў пад патрэбнасць эканомікі рэгіёнаў".

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што не трэба прыцягваць інвестыцыі дзеля справаздачнасці, яны павінны прыносіць краіне карысць. "Да нас прыходзіць шмат інвестараў, якія просяць поўнае вызваленне ад падаткаў, сацыяльных абавязацельстваў і іншага. Паўстае пытанне, навошта нам патрэбны такія прадпрыемствы? Яшчэ і зарплату плацяць мізэрную. Інвестар павінен прыходзіць у краіну і працаваць на агульных умовах - настаў той перыяд. Ільготы толькі тым, у кім мы жыццёва зацікаўлены", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Не выконваюцца патрабаванні па росце заработнай платы, канстатаваў кіраўнік дзяржавы. "Больш таго, яна яшчэ і выплачваецца не своечасова. І гэта адказнасць прэм'ер-міністра і першага віцэ-прэм'ера", - заўважыў ён.

У 2018 годзе толькі 10 са 128 раёнаў і гарадоў мелі зарплату вышэйшую за сярэднюю па краіне. У Магілёўскай вобласці няма ніводнага такога раёна або горада. За студзень-люты сітуацыя кардынальна не змянілася.

"Вы ведаеце, што тэма занятасці і своечасовай выплаты зарплат пад маім асаблівым кантролем. І сваіх строгіх установак у гэтым пытанні я мяняць не маю намеру, таму што людзі хочуць кожны дзень есці і ў нешта апрануць дзяцей, каб адправіць у школу і ў дзіцячы сад. Не мне вам гэта тлумачыць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У будаўнічым комплексе, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, не забяспечваецца апераджальнае развіццё інжынернай і транспартнай інфраструктуры, а таксама стварэнне аб'ектаў сацыяльнай сферы. "Напрыклад, у Бараўлянах сёння ў дзіцячых дашкольных установах дэфіцыт месцаў. Па-ранейшаму адзначаюцца факты самавольнага будаўніцтва", - канстатаваў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што мясцовая ўлада ўпусціла гэты напрамак, не прымае тут патрэбных рашэнняў. "Вы самі выбіраеце свой шлях", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс