Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Aug 2015

Лукашэнка патрабуе нарасціць тэмпы ўборачных работ і іх эфектыўнасць

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ўборачныя работы могуць весціся больш інтэнсіўна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА 8 жніўня паведаміла прэс-сакратар беларускага лідара Наталля Эйсмант.

У Віцебскай вобласці Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі.

Палі Віцебскай вобласці, а таксама паўночных раёнаў сталічнага рэгіёна кіраўнік дзяржавы агледзеў з верталёта, што дало магчымасць убачыць агульную карціну. Прэзідэнт пацікавіўся і канкрэтнымі лічбамі - тэмпамі ўборкі, ураджайнасцю, планамі аграрыяў на будучы ўраджай. У Віцебскай вобласці па стане на 8 жніўня ўбрана трэць плошчаў - гэты вынік ніжэйшы, чым у іншых рэгіёнах краіны.

Ходам уборачнай кампаніі Прэзідэнт застаўся не вельмі задаволены. Улічваючы спрыяльныя ўмовы надвор'я, работы могуць весціся больш інтэнсіўна. Цяпер кожная хвіліна важна, тэмпы ўборкі і эфектыўнасць работ трэба нарошчваць - такое меркаванне кіраўніка дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі