У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Стд 2018

Лукашэнка патрабуе канчаткова разабрацца з праблемай пасрэдніцтва

26 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе канчаткова разабрацца з праблемай пасрэдніцтва як у фармгаліне, так і ў іншых сферах. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы прадпрыемства "Мінскінтэркапс", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта датычыцца ўсёй краіны. Пасрэднікі нас абдзіраюць дагала, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Давайце разбірацца з гэтай праблемай. Гэта праблема не толькі ў іх (у сферы фармгаліны. - Заўвага БЕЛТА), я ўжо дзесяць разоў казаў аб пасрэдніцтве".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што заработак пасрэднікаў часам складае палавіну ад цаны тавару. "Гэта робіць даражэйшым тавар. Чаму мы не займаемся гэтым пытаннем? Гэта пытанне нумар адзін", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што на пэўным этапе быў гатовы прыняць рашэнне, забараніўшы ўсякае пасрэдніцтва. "У Шуневіча спытайце або ў Вакульчыка. Яны вам раскажуць, адкуль усе праблемы. Праблемы ў пасрэдніках. Купляюць за рубель - прадаюць за дзесяць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Калі мы дазваляем нейкае пасрэдніцтва, няхай міністр або губернатар паставіць свой подпіс", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. У выпадку ўзнікнення пытанняў з боку праваахоўных і кантралюючых структур менавіта гэтыя чыноўнікі потым і будуць несці адказнасць за прынятае рашэнне, падкрэсліў ён.

"Мы вялізныя грошы губляем. Тут (пры пасрэдніцтве. - Заўвага БЕЛТА) самая карупцыя. Адсюль бяруць грошы на хабары і іншае", - упэўнены Прэзідэнт.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў пэўных выпадках без пасрэднікаў не абысціся, але гэта зноў жа павінен вырашаць кіраўнік высокага ўзроўню.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што вырашэнне праблем у гэтым напрамку асабліва актуальна ва ўмовах, калі ў свеце ідзе жорсткая барацьба за рынкі і цэнавая канкурэнцыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс