Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Apr 2015

Лукашэнка патрабуе больш актыўнага выкарыстання ўсходняга вектара пры дыверсіфікацыі рынкаў збыту

3 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе больш актыўнага выкарыстання ўсходняга вектара пры дыверсіфікацыі рынкаў збыту беларускай прадукцыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 3 красавіка, выступаючы перад кіруючым складам Дзяржаўнага мытнага камітэта і мытняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адной з найважнейшых задач сёння з'яўляецца павелічэнне экспарту за кошт яго дыверсіфікацыі. Неабходна сарыентаваць таварныя патокі на новыя перспектыўныя рынкі без страты ўжо існуючых, эфектыўна выкарыстоўваць перавагі ад удзелу ў працэсах рэгіянальнай і глабальнай інтэграцыі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Прэзідэнта, нягледзячы на тое, што больш цесныя эканамічныя сувязі ў Беларусі традыцыйна існуюць з Расіяй, тавараабарот паміж дзвюма краінамі знізіўся.

"Нам неабходна развіваць усходні напрамак, у прыватнасці актывізаваць удзел у праекце нашага стратэгічнага партнёра Кітая "Эканамічны пояс "Шаўковы шлях". Пашырэнню экспарту павінны паслужыць дамоўленасці аб фарміраванні зон свабоднага гандлю з дзяржавамі Асацыяцыі краін Паўднёва-Усходняй Азіі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі