Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Врс 2020

Лукашэнка патрабуе актыўней развіваць жыллёвае будаўніцтва ў гарадах - спадарожніках Мінска

Лукашэнка патрабуе актыўней развіваць жыллёвае будаўніцтва ў гарадах - спадарожніках Мінска

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе актыўней развіваць жыллёвае будаўніцтва ў гарадах - спадарожніках Мінска. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы ААТ "МАПІД", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз пацвердзіў сваё патрабаванне па скарачэнні жыллёвага будаўніцтва ў Мінску, каб не перанасяляць сталіцу. "Гэта не проста размова. Гэта возьмем на строгі кантроль. Трэба будаваць жыллё так, каб размеркаваць вытворчыя сілы па краіне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнту было даложана, што кожны год у Мінску будуецца амаль 600 тыс. кв.м жылля. "Мы плануем заставацца на гэтым узроўні, але будзе пераразмеркаванне за кошт гарадоў-спадарожнікаў. Таму што там найбольш перспектыўныя пляцоўкі, і мы бачым на прыкладзе Смалявіч, што людзі ахвотна туды ідуць, і будзем працаваць у гэтым напрамку, - расказаў старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў. - Смалявічы будуем. Рудзенск - перспектыўная пляцоўка з улікам будаўніцтва там прадпрыемстваў (БНБК і іншых), таму мы будзем гэту пляцоўку актыўна развіваць, у тым ліку пераносіць туды і будаўніцтва камерцыйнага жылля".

Асобна Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся станам спраў з чэргамі на жыллё ў Мінску: якія катэгорыі і як хутка забяспечваюцца жыллём. Асаблівая ўвага ўдзялялася шматдзетным сем'ям. Паводле даных Мінгарвыканкама, у гэтым годзе плануецца накіраваць на будаўніцтва жылля 4030 шматдзетных сем'яў, у наступным - 3,5 тыс. "Пасля гэтага ўжо выйдзем на паказчыкі, калі гэтыя сем'і стаяць у чарзе не больш за адзін год. Паводле нашых падлікаў, штогод 1,6 тыс. сем'яў мы будзем спакойна накіроўваць, і ўжо будзе выраўноўвацца сітуацыя", - удакладніў Уладзімір Кухараў.

Размова ішла таксама пра будаўніцтва сацыяльнага жылля і жылля для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Абмяркоўваючы ўзвядзенне арэнднага жылля, кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, хто выступае заказчыкам такога будаўніцтва. Старшыня Мінгарвыканкама праінфармаваў: для паскарэння працэсу прынята рашэнне, каб заказчыкам была арганізацыя-забудоўшчык і яна ж заключала крэдытны дагавор з банкам. "Рыхтуецца праект указа аб тым, што УКБ будзе афармляць на сябе крэдыт і пачынаць будаўніцтва", - растлумачыў ён. Паводле слоў Уладзіміра Кухарава, наяўнасць адзінага заказчыка дасць магчымасць значна скараціць тэрміны будаўніцтва арэнднага жылля.

Акрамя таго, Уладзімір Кухараў расказаў аб планах Мінгарвыканкама адносна існуючай сядзібнай забудовы. На працягу гэтага года будзе праведзены яе аналіз. "Пасля завяршэння гэтай работы мы будзем прапаноўваць змяненні ў генплан, распрацуем праект дэталёвага планавання для гэтых сядзіб", - сказаў кіраўнік гарвыканкама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі