Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Jan 2015

Лукашэнка: Патрабаванні ўлад Беларусі да дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў павінны быць аднолькавыя

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Патрабаванні ўлад Беларусі да дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў павінны быць аднолькавыя, заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прадстаўляючы дэпутатам новага прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова на пасяджэнні шостай пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу яшчэ раз падкрэсліць, што ўсе прадпрыемствы, якія размешчаны на тэрыторыі нашай краіны, і беларускія прадпрыемствы за яе межамі, ці то прыватныя, ці то дзяржаўнай формы ўласнасці, - у нас роўныя. Патрабаванні да іх з боку ўлад Беларусі павінны быць аднолькавыя", - сказаў Прэзідэнт.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што работа ўрада павінна будавацца на некалькіх простых прынцыпах: ініцыятыўнасці, роўнасці ўсіх форм уласнасці, неўмяшанні ў добрасумленную канкурэнцыю, адкрытасці (асабліва пры распрацоўцы стратэгічных дакументаў), падзеле функцый уласніка і рэгулятара ў кіраванні прадпрыемствамі з доляй дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што ў рабоце ўрада не павінны быць ніякіх лішніх пасяджэнняў і нарад. "Прычым так павінна настроіцца на работу і ўся вертыкаль улады. Ад раёна, вобласці да рэспубліканскага ўзроўню. Нам трэба адысці ад бясконцых нарад, справаздач і дакладаў, сканцэнтраваўшыся на галоўным. Рашэнні прымаць аператыўна, браць на сябе ініцыятыву і адказнасць. Менавіта гэтага я чакаю ад членаў урада", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі