Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Чэр 2019

Лукашэнка паставіў перад новым гендырэктарам задачу вывесці МТЗ на рэнтабельную і эфектыўную работу

Лукашэнка паставіў перад новым гендырэктарам задачу вывесці МТЗ на рэнтабельную і эфектыўную работу

11 чэрвеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Перад новым кіраўніцтвам Мінскага трактарнага завода стаіць галоўная задача - забяспечыць рэнтабельную і эфектыўную работу прадпрыемства. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пры ўзгадненні Віталя Воўка на пасаду генеральнага дырэктара МТЗ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы, гаворачы аб сваіх чаканнях ад работы новага кіраўніка, падкрэсліў: "У цябе нават зазору як такога няма - туды-сюды паварочвацца. Толькі наперад".

Віталь Воўк, яшчэ будучы міністрам прамысловасці, быў добра дасведчаны ў рабоце МТЗ, яго праблемах і перспектывах развіцця. Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на вялікі кіраўніцкі вопыт новага генеральнага дырэктара. "Не сумняваюся, ты ведаеш, што там трэба рабіць. Калі зможаш развярнуцца і людзей развярнуць... Сам жа ты развернешся. Людзей трэба арганізаваць. Дырэктар - гэта чалавек жорсткі, ім тэхналогіі кіруюць", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на важнасці і значэнні МТЗ і іншых вялікіх прамысловых прадпрыемстваў для краіны. "МТЗ, МАЗ, БелАЗ мы загубіць не можам. Гэта нашы стратэгічныя прадпрыемствы. Там дзясяткі тысяч людзей працуюць. Гэта наша гордасць. Як без машынабудавання? Не можа эканоміка развівацца без трактара і аўтамабіля. Мы ўсё гэта ўмеем рабіць, гэта трэба захаваць", - падкрэсліў ён.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, каб новы кіраўнік не разлічваў на бязмежную дзяржаўную падтрымку. "Трэба забыць аб тым, што льготы нейкія, можна імі карыстацца. Ёсць куды ў дзяржаве траціць грошы. МТЗ грошы павінен зарабляць, - канстатаваў ён. - Задача толькі адна - эфектыўная, рэнтабельная работа. Усё. А далей рабі тое, што лічыш патрэбным. Ведаю, ты не горш за мяне разбіраешся і разумееш, як і што рабіць".

Прэзідэнт таксама даручыў кіраўніку Адміністрацыі аператыўна падабраць і ўнесці на разгляд кандыдатуру на пасаду памочніка Прэзідэнта - інспектара па Віцебскай вобласці, якую займаў Віталь Воўк.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс