Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Apr 2019

Лукашэнка паставіў асноўныя задачы перад АПК: дыктатура тэхналогій і новыя віды прадукцыі

Лукашэнка паставіў асноўныя задачы перад АПК: дыктатура тэхналогій і новыя віды прадукцыі

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу запатрабаваў ад сферы сельскай гаспадаркі самай строгай дыктатуры тэхналогій, вытворчай дысцыпліны і актыўнага асваення новых відаў прадукцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Першая задача для сельскай гаспадаркі - самая строгая дыктатура тэхналогій і вытворчая дысцыпліна. На гэта павінны быць мабілізаваны ўсе: пачынаючы ад кіраўніка гаспадаркі, спецыялістаў, заканчваючы нашай міліцыяй. Другая - актыўнае асваенне новых для нас відаў прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі. Кожны раён павінен бачыць сваю стратэгію ў гэтай галіне. Мяняецца клімат - мяняецца падыход. Трэба вырошчваць тое, што можна, і менш завозіць з-за меж краіны. Неабходна фінансаваць свайго таваравытворцу, як бы гэта ні было для нас складана", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што аснова развіцця сельскай гаспадаркі - буйнатаварная вытворчасць. "І ад гэтага мы нікуды не адыдзем. Гэта мадэль даказала сваю эфектыўнасць", - адзначыў ён і звярнуў увагу на тое, што дзяржаўная падтрымка можа аказвацца не толькі буйнатаварным вытворцам, але і фермерам. Прэзідэнт нагадаў, што пры гэтым буйнатаварныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы нясуць велізарную сацыяльную адказнасць. У сваю чаргу фермеры, як правіла, хочуць атрымаць у карыстанне выключна зямлю: "Дайце зямлю, а гаспадаркі не патрэбны... Гэта значыць, не патрэбны сельгаспрадпрыемствы, фермы, комплексы, збожжаток. І самае галоўнае - вёскі і людзі не патрэбны!" - звярнуў увагу ён.

"Сёння буйнатаварныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы адказваюць не проста за людзей у той старой вёсцы, а займаюцца мадэрнізацыяй гэтых вёсак. Мы пабудавалі аграгарадкі па ўсёй краіне - 1,5 тыс. - не без дапамогі гэтых гаспадарак. І яны бралі крэдыты. Яны закрэдытаваны ў тым ліку і па тых напрамках, якія датычацца дзяржавы, сацыяльнай сферы. Яны будавалі там жыллё, дарогі, ФАПы (фельчарска-акушэрскія пункты. - Заўвага БЕЛТА), магазіны, клубы і г.д і сёння ўносяць велізарны ўклад у іх утрыманне", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што цяперашні глабальны агратрэнд - вытворчасць арганічных прадуктаў выключнай якасці па зялёных тэхналогіях. Ён расказаў, што каля Лагойскага тракту будуецца спецыяльны рынак, які будзе арыентаваны на продаж экалагічна чыстых прадуктаў, каб прывучыць да іх насельніцтва. "У нас ёсць закон "Аб вытворчасці і абарачэнні арганічнай прадукцыі". Задача ўрада - распрацаваць дзейсныя механізмы па яго рэалізацыі, таму што абарот гэтых прадуктаў (у свеце. - Заўвага БЕЛТА) перасягнуў ужо $100 млрд, іх рэнтабельнасць вышэйшая за 15 працэнтаў. Гэты рынак будзе расці, і мы ні ў якім разе не павінны ўпусціць такія магчымасці", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Беларусь у неапраўдана вялікіх аб'ёмах імпартуе тую агародніну і садавіну, якую могуць вырошчваць у краіне, сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Сёння дзве трэці імпарту мы можам вырасціць на сваёй зямлі. У садовых гаспадарках даўно пара навесці парадак, - заявіў Прэзідэнт і падкрэсліў, што там, дзе неабходна, трэба закласці новыя сады, выкарыстоўваць новыя прадукцыйныя сарты пладовых дрэў і кустоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі