У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Сак 2018

Лукашэнка папярэдзіў урад аб недапушчальнасці перакладвання на бюджэт крэдытаў рэальнага сектара эканомікі

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў урад аб недапушчальнасці перакладвання на бюджэт крэдытаў рэальнага сектара эканомікі. Аб гэтым кіраўніком дзяржавы было заяўлена пры справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках работы эканомікі за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На пэўныя станоўчыя вынікі, якія дасягнуты ў 2017 годзе, я гляджу, мякка кажучы, стрымана, таму што бачу іх рэальную цану, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - ВУП вырас, але не кампенсавана падзенне нават аднаго 2016 года. Яшчэ трэба карабкацца ўверх на 4 працэнты, каб выйсці хаця б на значэнні 2014 года".

Пры гэтым Прэзідэнт канстатаваў, што дзяржаўны доўг расце хутчэй, чым эканоміка. "Пагасілі $2,3 млрд, а ўзялі амаль $3,5 млрд", - заўважыў ён.

"Закрэдытаванасць рэальнага сектара расце. Барані вас бог нават думаць аб тым, каб перакласці гэта на бюджэт. А то я часта стаў чуць размовы аб "фіскальных рызыках". Калі гэта вы мяне плаўна рыхтуеце да таго, каб за кошт урачоў і настаўнікаў аплаціць безгаспадарчасць прадпрыемстваў, то лепш цяпер адкрыта скажыце аб гэтым і ідзіце дамоў адпачываць. Прадпрыемствы самі павінны зарабляць грошы і плаціць падаткі ў бюджэт", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску