Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Сак 2020

Лукашэнка падпісаў указ аб стымуляванні закупак электрамабіляў

Лукашэнка падпісаў указ аб стымуляванні закупак электрамабіляў
Фота з архiва

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Указ прадугледжвае меры, якія прызначаны стымуляваць попыт на электрамабілі, стварэнне ў краіне адпаведнай зараднай і сэрвіснай інфраструктуры", - адзначылі ў прэс-службе.

У прыватнасці, уладальнікі электрамабіляў вызваляюцца ад выплаты пошліны за выдачу дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху. Фізічным асобам не давядзецца выплачваць ПДВ пры ўвозе ў Беларусь электрамабіляў для асабістага карыстання. Пры гэтым у іх будзе магчымасць вярнуць выплачаную пры набыцці электрамабіля суму ПДВ у межах 500 базавых велічынь. Акрамя таго, уладальнікі электратранспарту вызваляюцца да 1 студзеня 2026 года ад платы за паркоўку ў спецыяльна абсталяваных месцах на камунальных аўтамабільных паркоўках.

Вытворцы электрамабіляў і электразарадных станцый, а таксама арганізацыі, якія іх эксплуатуюць, атрымалі права прымяняць павышаны інвестыцыйны вылік у парадку, устаноўленым Падатковым кодэксам. Вызвалены ад ПДВ зарадныя станцыі ў выпадку іх выкарыстання ў Беларусі.

Вытворчаму аб'яднанню "Беларуснафта" без правядзення аўкцыёну будуць прадастаўлены ў арэнду зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання электразарадных комплексаў. Пры гэтым затраты на будаўніцтва зарадных станцый могуць бязвыплатна перадавацца на баланс юрыдычнай асобы, на ўліку якой знаходзяцца гэтыя аб'екты, і ўключацца заказчыкам (забудоўшчыкам) у склад пазарэалізацыйных расходаў. Пры атрыманні згоды землекарыстальніка зямельныя ўчасткі для ўстаноўкі зарадных станцый будуць прадастаўляцца без іх выключэння з зямель агульнага карыстання.

Раней дзеючы ўказ ад 10 ліпеня 2018 года нумар 273 "Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў" прызнаецца страціўшым сілу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі