Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Сак 2017

Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб фінансаванні будаўніцтва ўзлётна-пасадачнай паласы

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 сакавіка падпісаў распараджэнне нумар 36рп "Аб фінансаванні будаўніцтва ўзлётна-пасадачнай паласы". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент падрыхтаваны ў адпаведнасці з указам ад 2 чэрвеня 2011 года нумар 223, які датычыцца будаўніцтва ў 2011-2018 гадах другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Распараджэннем прадугледжваецца прыцягненне Нацыянальным аэрапортам Мінск для фінансавання будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы з аб'ектамі дапаможнага прызначэння крэдытных рэсурсаў ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" у замежнай валюце (долары ЗША, еўра) або беларускіх рублях у суме, якая не перавышае $255 млн у эквіваленце, з пагашэннем гэтых крэдытаў штомесяц роўнымі долямі з 1 ліпеня 2019 года па 31 снежня 2026 года і выплатай працэнтаў за карыстанне імі ў памеры не большым за 7,05 працэнта гадавых за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі і пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду Мінтранса.

Неабходнасць своечасовай рэалізацыі праекта абумоўлена вычэрпваннем да 2019 года рэсурсу дзеючай узлётна-пасадачнай паласы Нацыянальнага аэрапорта Мінск, што можа прывесці да немагчымасці яе выкарыстання і спынення палётаў паветраных суднаў у гэтым аэрапорце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі