Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Чэр 2016

Лукашэнка падкрэсліў галоўную ролю НАН Беларусі ва ўкараненні інавацый у вытворчасць

23 чэрвеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні пятага Усебеларускага народнага сходу падкрэсліў галоўную ролю Нацыянальнай акадэміі навук ва ўкараненні інавацый у вытворчасць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўная арганізацыя, якая адказвае за ўкараненне інавацыйнай прадукцыі, паслуг, - Акадэмія навук, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Калі не будзе навуковых распрацовак і іх асваення, дынамікі ў гэтым пытанні, то адказнасць нясе НАН і Уладзімір Гусакоў як яе кіраўнік".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ім было прынята адназначнае рашэнне для таго, каб устараніць праблемы з укараненнем у вытворчасць навуковых распрацовак. Калі вучоныя стварылі і прапануюць у вытворчасць тую ці іншую прадукцыю, то яна не мае права адмовіцца. "Калі вучоныя вынайшлі - трэба гэта апрабаваць і ўкараняць у вытворчасць", - сказаў Прэзідэнт. Пры гэтым ён дапускае, што пэўны працэнт вынаходстваў не знойдзе прымянення. "Гэта нармальна. Хацелася б, каб гэты працэнт быў мінімальным і з кожным годам змяншаўся. Але вучоны, канструктар, як ніхто іншы, мае права на рызыку і памылку. Ад гэтага нікуды не дзецца. Так ва ўсім свеце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што апошнім часам работа НАН кардынальна змянілася. Вучоныя пачалі займацца найноўшымі напрамкамі, такімі як нана- і біятэхналогіі, заняліся вытворчасцю, напрыклад, беспілотнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі