Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Жнв 2022

Лукашэнка: па выніках года Беларусь можа спрацаваць не горш за папярэдні

Лукашэнка: па выніках года Беларусь можа спрацаваць не горш за папярэдні

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках года Беларусь можа спрацаваць не горш за папярэдні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета Міністраў аб функцыянаванні эканомікі ва ўмовах санкцый і мерах па іх пераадоленні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас сёння рабочае пасяджэнне ўрада, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Я разумею ваша напружанне - ад прэм'ер-міністра да прысутных тут. Так, гэта сур'ёзнае мерапрыемства, знакавае, але не надзвычайнае. Гэта прамежкавае мерапрыемства. Вельмі ўсё будзе сур'ёзна па выніках года. Хацелася б, каб па выніках гэтага года ў нас была добрая размова, мы паціскалі адзін аднаму рукі і радаваліся таму, што адносна невялікая краіна па сусветных маштабах, сярэднееўрапейскага памеру, вытрымала беспрэцэдэнтны, жудасны, нічым не абгрунтаваны націск".

Прэзідэнт нагадаў, што перад урадам стаіць задача спрацаваць не горш за мінулы год. "А ці зможам мы спрацаваць на ўзроўні мінулага года? Усё ж такі санкцыі беспрэцэдэнтныя для нашай экспартна арыентаванай эканомікі. Бываючы на месцах і вывучаючы тыя ці іншыя праблемы, я пераканаўся: мы можам гэта зрабіць. Той, хто напружваецца, той і сёння працуе нядрэнна. А той, хто апусціў рукі, думаючы аб тым, што само сабой наладзіцца, ды нічога страшнага, прабачаць, - так не будзе, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Празмернае напружанне, пошук новых лагістычных ланцужкоў, новых спажыўцоў нашых тавараў і гэтак далей - пытанне нумар адзін".

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што пакуль урад і міністэрствы працуюць не на поўную моц. "Таму ў нас сёння прамежкавае пасяджэнне ўрада. Па выніках года трэба спланаваць пасяджэнне ўрада ў такім жа фармаце пад старшынствам Прэзідэнта, поўнасцю ўжо разгледзець, як спрацавалі. Задача адна - не горш за мінулы год. Памерці, але вытрымаць", - яшчэ раз падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі