У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Чэр 2016

Лукашэнка не шкадуе аб рашэнні перавесці пад кантроль дзяржавы "Спартак" і "Камунарку"

17 чэрвеня, Гомель /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не шкадуе аб прынятым раней рашэнні перавесці пад кантроль дзяржавы кандытарскія прадпрыемствы "Спартак" і "Камунарка". Аб гэтым ён заявіў сёння ў Гомелі, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву фабрыкі "Спартак", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я абсалютна не шкадую аб тых рашэннях, якія некалі прыняў і вярнуў у рукі дзяржавы гэтыя прадпрыемствы, - заявіў Прэзідэнт. - Я зыходзіў не з нейкіх прыватнаўласніцкіх меркаванняў, а з дзяржаўных інтарэсаў. Гэтыя прадпрыемствы павінны належаць дзяржаве, а калі не належаць, то быць поўнасцю пад кантролем і кіравацца дзяржавай".

"З вашай вытворчасцю я сутыкнуўся ў першыя гады свайго прэзідэнцтва, калі пачалася масавая прыватызацыя. Перш за ўсё, расхоплівалі прадпрыемствы, якія выраблялі прадукты харчавання, адзенне і іншае - тое, што неабходна для людзей", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У час наведвання СП ААТ "Спартак" Прэзідэнту далажылі аб вытворча-эканамічным, фінансавым стане і перспектывах развіцця прадпрыемства, а таксама аб рабоце кандытарскай галіны краіны ў цэлым. За мінулыя гады з моманту пераводу "Спартака" пад кантроль дзяржавы праведзена вялікая работа па рэканструкцыі і мадэрнізацыі прадпрыемства, павышэнні канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі. Прэзідэнт азнаёміўся з тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці новых відаў кандытарскіх вырабаў на мадэрнізаваным абсталяванні, выстаўкай узораў прадукцыі.

"Сёння я ўбачыў тое, што хацеў. Вы малайцы, ідзяце правільна. Вы вельмі шмат мадэрнізавалі і яшчэ будзеце прадаўжаць гэту мадэрнізацыю. Наколькі магчыма, мы будзем дапамагаць і за кошт дзяржавы, і абласнога бюджэту", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

На СП ААТ "Спартак" у апошнія гады адзначаўся рост інвестыцыйных укладанняў. За тры апошнія гады практычна ўвесь аб'ём інвестыцый - больш як 97 працэнтаў - накіроўваўся на рэканструкцыю і мадэрнізацыю асноўных сродкаў. Пры гэтым інвестыцыйная дзейнасць ажыццяўлялася ў асноўным за кошт уласных сродкаў арганізацыі, а таксама крэдытаў і пазык банкаў.

Калі на 1 студзеня 2013 года знос абсталявання складаў 64 працэнты, то па стане на 1 студзеня 2016 года гэты паказчык зніжаны да 46,1 працэнта. Адзін з прыкладаў паспяховай мадэрнізацыі - у студзені запушчана новая вытворчасць вафляў. У выніку толькі на гэтай лініі наладжаны выпуск запатрабаванай і канкурэнтаздольнай прадукцыі, створана амаль 40 рабочых месц.

Пашыраюцца пастаўкі прадукцыі "Спартака" не толькі на ўнутраны рынак, у тым ліку за кошт развіцця сетак уласных магазінаў, але і на экспарт. Толькі за 2015-2016 гады заключаны кантракты на пастаўку ў такія краіны як Кітай, Ганконг, В'етнам, Сінгапур, Аўстралія, Ліван, Канада. Добра ведаюць прадукцыю прадпрыемствы і пастаянныя партнёры ў Расіі, Чэхіі, Ізраілі, ЗША, Украіне і многіх іншых краінах.

Прэзідэнта запэўнілі, што ў бліжэйшыя 2-3 гады прадпрыемства выйдзе на ўзровень лепшых аналагічных вытворчасцей у Еўропе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс