Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Ліс 2015

Лукашэнка назваў скарачэнне інфляцыі прыярытэтам

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абазначыў як прыярытэт скарачэнне інфляцыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра фінансаў Уладзіміра Амарына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнту было даложана, што бюджэт 2015 года будзе выкананы ў запланаваных параметрах, выкананы ўсе абавязацельствы, у першую чаргу сацыяльнага характару. Аляксандр Лукашэнка асобна спыніўся на ўзроўні інфляцыі ў краіне. Гэты паказчык пакуль не перасягае 10 працэнтаў (да ўзроўню снежня мінулага года).

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусі аб'ектыўна нельга мець большую інфляцыю. "Лепш няхай яна будзе адназначнай. Тады ўжо людзі зразумеюць, што і ў наступным годзе ў нас інфляцыя будзе зніжана. Нават калі цяжка будзе з бюджэтам. Прыярытэт - скарачэнне інфляцыі", - запатрабаваў ён.

Праект бюджэту на 2016 год сфарміраваны. Ён разгледжаны і адобраны ўрадам і ў бліжэйшы час разам з пакетам дакументаў па прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця будзе ўнесены кіраўніку дзяржавы на разгляд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі