У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Кст 2018

Лукашэнка назваў касмічную галіну, ІТ і БелАЭС кропкамі будучага росту краіны

Лукашэнка назваў касмічную галіну, ІТ і БелАЭС кропкамі будучага росту краіны

29 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з актывам БРСМ назваў касмічную галіну, ІТ і БелАЭС кропкамі будучага росту краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як перакананы Прэзідэнт, без іх дзяржава не змагла б развівацца ў сучасных умовах. "Нам патрэбны кропкі росту і росту менавіта будучага, - лічыць ён. - Пабудаваць проста завод сёння недастаткова. Свет развіваецца па пэўных напрамках, і тэмпы шалёныя. Нам удалося заняцца тым, што потым, у будучым, будзе вельмі важна, гэта ў тым ліку энергетыка, аднаўляльныя крыніцы энергіі".

Прэзідэнт растлумачыў, што будаўніцтва БелАЭС "пацягне за сабой развіццё ўсёй эканомікі нашай невялікай краіны". Гэты аб'ект у працэсе стварэння быў Усебеларускай маладзёжнай будоўляй, на ім актыўна працавалі студатрады. Цяпер жа трэба падумаць, на якім важным дзяржаўным аб'екце ў далейшым будуць сканцэнтраваны намаганні студэнцкіх атрадаў.

Асобна Аляксандр Лукашэнка спыніўся на важнасці развіцця касмічнай сферы, а таксама будучай лічбавізацыі Беларусі, перспектывах развіцця ІТ-галіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс