Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Май 2025

Лукашэнка: наспела пытанне хутчэйшага адкрыцця прамых авіязносін паміж Беларуссю і В'етнамам

Лукашэнка: наспела пытанне хутчэйшага адкрыцця прамых авіязносін паміж Беларуссю і В'етнамам
Фота з архiва

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наспела пытанне хутчэйшага адкрыцця прамых авіязносін паміж Беларуссю і В'етнамам. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках перагавораў з Генеральным сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама То Ламам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць прыкметны прагрэс ва ўмацаванні двухбаковых гуманітарных сувязей. Нагадаю, што з 30 студзеня 2025 года паміж нашымі краінамі дзейнічае бязвізавы рэжым. Наспела пытанне хутчэйшага адкрыцця прамых авіязносін паміж Беларуссю і В'етнамам, - сказаў Прэзідэнт. - Як сказаў генеральны сакратар, нашы людзі пачынаюць вельмі інтэнсіўна развіваць стасункі. А таксама бізнесмены. Увёўшы рэйсы (прамыя. - Заўвага БЕЛТА), мы інтэнсіфікуем гэты працэс".

Аляксандр Лукашэнка заявіў аб дамоўленасці больш цесна працаваць з В'етнамам у сферы адукацыі, асаблівую ўвагу ўдзяліць пытанню падрыхтоўкі в'етнамскіх вучоных на базе беларускіх навуковых устаноў.

"Закранулі таксама прамыя сувязі паміж рэгіёнамі дзвюх краін. Тут у нас вельмі вялікі нерэалізаваны патэнцыял. Упэўнены, што паспяхова праведзеная ў В'етнаме адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа дасць новы імпульс міжрэгіянальнаму ўзаемадзеянню і ўзбагаціць супрацоўніцтва новымі ідэямі і праектамі", - сказаў Прэзідэнт.

"Упэўнены, што і правядзенне Дзён Ханоя ў Мінску, якія стартуюць сёння, будзе садзейнічаць умацаванню беларуска-в'етнамскай дружбы, гуманітарных і культурных сувязей паміж нашымі народамі", - дадаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі