Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Врс 2021

Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным 9 верасня можа ўзняць пытанні ў нафтавай сферы

Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным 9 верасня можа ўзняць пытанні ў нафтавай сферы

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на маючых адбыцца 9 верасня перагаворах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным можа ўзняць шэраг пытанняў у нафтавай сферы. Сёння, прымаючы з дакладам генеральнага дырэктара ВА "Беларуснафта" Аляксандра Ляхава, кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, ці ёсць якія-небудзь тэмы наконт гэтага, якія варта было б абмеркаваць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба кожны год дабаўляць. І не толькі за мяжой. Хаця вы, вядома, малайцы, што разгарнуліся ў Расійскай Федэрацыі. Ад рамонту свідравін вы пайшлі ў здабычу нафты. Раскажыце, як там ідуць справы. Мне гэта вельмі важна перад сустрэчай з Прэзідэнтам Расіі. Магчыма, у вас будуць якія-небудзь прапановы, якія цікавыя будуць для Расіі і Беларусі. Мы з ім абмяркуем", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Вы пачалі здабываць нафту ў Расійскай Федэрацыі. Калі патрэбна нейкая там падтрымка і ў вас будуць прапановы, я гатовы да гэтага падключыцца", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Як расказаў журналістам пасля даклада Прэзідэнту Аляксандр Ляхаў, у час сустрэчы з кіраўніком дзяржавы падрабязна абмяркоўваліся вынікі работы "Беларуснафты" ў Расіі. "Мы больш гаварылі з пункту гледжання таго, што ўжо дасягнута "Беларуснафтай", - адзначыў ён. У Расіі працуюць ужо як сэрвісныя прадпрыемствы ў галіне рамонту і бурэння свідравін, так і прадпрыемствы, якія вядуць здабычу нафты і газу. "Гэты год быў плённы для нас. У нас з'явіўся ў складзе прадпрыемства новы ліцэнзійны ўчастак. Усё гэта размешчана ў Ямала-Ненецкай акрузе", - растлумачыў Аляксандр Ляхаў. Размова аб набытым "Беларуснафтай" нафтаздабыўным актыве ў Расіі - ААТ "Нафтавая кампанія "Янгпур".

"Беларуснафта" - дзяржаўная вертыкальна-інтэграваная нафтавая кампанія. Займае лідзіруючае становішча ў паліўна-энергетычным комплексе Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя віды дзейнасці кампаніі: геолагаразведка, здабыча нафты і газу, перапрацоўка і энергетыка, нафтавы сэрвіс, навука і інжынірынг, рэалізацыя нафтапрадуктаў праз фірменную сетку нафтабаз і АЗС.

Здабываемую нафту кампанія перапрацоўвае на нафтаперапрацоўчых заводах рэспублікі (ААТ "Мазырскі НПЗ" і ААТ "Нафтан") і адпраўляе на экспарт, спадарожны нафтавы газ - перапрацоўвае на ўласным, адзіным у Беларусі газаперапрацоўчым заводзе.

Нафтапрадукты "Беларуснафта" рэалізуе на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі.

У склад аб'яднання "Беларуснафта" ўваходзяць больш за 40 нафтаздабыўных, нафтасэрвісных, інжынірынгавых, праектных, газаперапрацоўчых і збытавых падраздзяленняў і прадпрыемстваў у Беларусі, Расіі, Украіне, Венесуэле, Эквадоры, Польшчы.

У сумесных прадпрыемствах за мяжой "Беларуснафта" вядзе праекты па здабычы нафты, сейсмаразведцы, нафтавым сэрвісе, інжынірынгу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі