6 лістапада, Мазыр /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця абноўленага моста ў Мазыры цераз раку Прыпяць растлумачыў, чаму важна выбіраць прадукцыю айчынных вытворцаў і брэндаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Усе ад "Гучы" і "Версачэ" (хочуць купіць адзенне. - Заўвага БЕЛТА), усе апрануты. Я толькі часам здзіўляюся, навошта вы траціце на глупства такія грошы. Сваё купляйце, нармальна будзеце насіць. Прапануйце, што трэба пашыць і гэтак далей, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы вось узварухнулі легпрам наш, які шые, замянілі там кіраўніцтва. Цяпер і за іх вазьмуся. У нас жа ўсё ёсць. Скураное зрабіць паліто або куртку - хапае ў нас гэтых скур. У Гатаве пад Мінскам буйное прадпрыемства. У нас усё ёсць. Абутак можам пашыць".
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што беларуская прадукцыя, напрыклад, шырока запатрабавана на розных кірмашах у Расіі: "Да вечара нічога няма. І людзі стаяць: "А чаго беларусы прывезлі мала?". Цяпер ужо на тыдзень (бяруць запас для гандлю. - Заўвага БЕЛТА). Ідуць фуры туды, вязём, каб забяспечыць людзей. Людзі з задавальненнем купляюць".


Прэзідэнт адзначыў, што ў той час як людзі імкнуцца купіць тавары замежных брэндаў, айчынныя прадпрыемствы, якія вырабляюць такую ж прадукцыю, не могуць яе прадаць. "Можна было на гэтым прадпрыемстве (беларускім. - Заўвага БЕЛТА) купіць. Магчыма, нават прасцей. Сваё трэба апранаць. Нават калі крыху яно не адпавядае вялікім, хоць цяпер падманваць пачалі дай бог (гаворка пра розныя падробкі або зніжэнне якасці арыгінальнай прадукцыі. - Заўвага БЕЛТА), ну ты купі сваё. Гэта значыць, купіўшы гэта, ты заплаціў свайму прадпрыемству. Гэта значыць, яны грошы атрымаюць", - расказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка прывёў у прыклад будаўніцтва моста ў Мазыры. Першапачаткова планавалася яго пабудаваць за 30 месяцаў, але ўклаліся ў 24, прычым сіламі айчынных арганізацый. Але былі і іншыя прапановы. "Іншаземцы мне прапаноўвалі за 20. Я сказаў: "Не, дзякуй, пакуль свае". І цэны былі б ніжэйшыя. Я ж не кінуўся на гэта. Таму што калі прыйдзе іншаземец, не факт, што ён прывязе асфальтабетон беларускі, а мы гэта ўмеем рабіць. Не факт, што адбойнікі, поручні (будуць айчыннай вытворчасці. - Заўвага БЕЛТА). Ён адтуль прыцягне. А гэта значыць, заплаціць сваім. А нашы прадпрыемствы будуць стаяць. І галоўнае - людзі нашы не атрымаюць заработную плату. Гэта значыць, я не кінуўся на гэта. Не, кажу, свае няхай робяць. Адзін мост, другі, трэці", - падкрэсліў беларускі лідар.