Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Ліп 2017

Лукашэнка: Мы пабудуем самую бяспечную атамную станцыю

5 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі будзе пабудавана самая бяспечная атамная станцыя пры няўхільным выкананні норм і стандартаў МАГАТЭ. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні, прысвечаным урачыстаму сходу 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не планаваў падрабязна спыняцца на тэме Беларускай АЭС. Але ў адным з праектаў рашэнняў, прадстаўленых на ваш разгляд, прапаноўвалася выказаць "глыбокую занепакоенасць" тым, як мы будуем АЭС. Добра, што разважлівасць узяла верх, і гэта рашэнне не было адобрана, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Але я хацеў тут задаць адно пытанне тым, хто ўзнімае гэту тэму: мы што, адзіная краіна, якая будуе атамную электрастанцыю? Не. Мы што, валодаем дзясяткамі энергетычных атамных блокаў? Не!"

"Я гарантую вам, еўрапейцам, нягледзячы на тое, што мы не адзіная краіна, якая займаецца мірным атамам: мы пабудуем самую бяспечную станцыю. У нас пасля катастрофы ў Чарнобылі не так проста было прыняць гэта рашэнне. І мы разумеем сёння, што галоўнае пытанне - бяспека. Тое, што хвалюе і еўрапейцаў, і нашых суседзяў. Мы маем намер завяршыць будаўніцтва гэтай станцыі ў тэрмін з няўхільным выкананнем норм і стандартаў МАГАТЭ", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама інфармаваў, што пасля закрыцця Ігналінскай АЭС у Літве Беларусь запрасіла жадаючых грамадзян Літвы працаваць на БелАЭС. "І многія літоўцы, спецыялісты, атамшчыкі, прыехалі да нас працаваць", - адзначыў ён.

Паводле слоў Прэзідэнта, запуск Беларускай атамнай электрастанцыі стане выхадам на новы тэхналагічны ўзровень, гэта таксама немалаважна для павышэння энергетычнай незалежнасці дзяржавы.

Беларуская АЭС будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). Яна будзе складацца з двух энергаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны. Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020-м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі