Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Ліс 2020

Лукашэнка: Мінск трэба паступова пераводзіць на электратранспарт

Лукашэнка: Мінск трэба паступова пераводзіць на электратранспарт

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў паступова пераводзіць Мінск на электратранспарт. Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння, наведваючы станцыі трэцяй лініі мінскага метро, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Мінску ад рухавікоў унутранага згарання трэба адыходзіць. Мінск трэба спакойна, паступова пераводзіць на электратранспарт, паколькі труцім людзей", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць трамвайнаму руху. "Трэба прывесці ў парадак травайныя пуці, каб яны былі бясшумнымі. Добрыя ж трамваі вырабляем, і гэта добры транспарт", - адзначыў ён.

Прэзідэнт у сувязі з гэтым нагадаў пра Беларускую атамную станцыю. Яе першы энергаблок ужо ўключаны ў аб'яднаную энергасістэму краіны. "Электраэнергіі будзе дастаткова. Нашы пратэстуны плачуць, што няма куды яе дзяваць. Слухайце, як няма куды дзяваць электраэнергію? Нам яшчэ трэба адну такую станцыю пабудаваць, каб адысці ад залежнасці па вуглевадародах. Гэта шчасце, падарунак", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі