У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Жнв 2018

Лукашэнка: мяса ў Расіі будзе даражэць, і трэба быць да гэтага гатовымі

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія прадпрыемствы павінны быць гатовы да гандлю мясной прадукцыяй на расійскім рынку. Такую задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў сёння на нарадзе з членамі ўрада і кіраўніцтвам рэгіёнаў краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Значнасць мяса і малака ў далейшым будзе ўзрастаць, і перш за ўсё на нашым асноўным расійскім рынку. Ужо абвальна ідзе інфармацыя аб тым, што мясныя прадукты ў Расіі моцна падаражэюць, прычына абгрунтоўваецца тым, што даражэе сыравіна. Інакш кажучы ў Расіі няма мяса. Таму трэба быць гатовымі да гандлю на нашых асноўных рынках, але не забываць аб сваім унутраным. І пытанне цэнаўтварэння - за гэта нехта можа страціць галаву, і не толькі міністр гандлю", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Закранаючы развіццё малочнай вытворчасці, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прынятыя раней крокі ў гэтай галіне апраўдаліся. "Тое, аб чым малолі нашы так званыя апазіцыянеры, тэхнолагі і палітыкі, аказалася проста дурасцю. Мы ў свой час, схапіўшыся за мадэрнізацыю нашых застарэлых ферм у малочнатаварныя комплексы, адносна выратавалі сельскую гаспадарку, паколькі малако сёння прыбытковае. Нарэшце нашы людзі пачалі спажываць нармальныя прадукты харчавання, ды і экспарт - куды б мы ні пастаўлялі прадукцыю, водзывы самыя станоўчыя. Інакш кажучы, з малаком мы навучыліся працаваць", - канстатаваў Прэзідэнт.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што задача па ўзвядзенні малочнатаварных комплексаў не здымаецца: усе запланаваныя аб'екты неабходна дабудаваць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску