Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Чэр 2017

Лукашэнка: Мэтай Беларусі і В'етнама на бліжэйшыя год-два стане тавараабарот $0,5 млрд

27 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Мэтай Беларусі і В'етнама на бліжэйшыя год-два стане дасягненне тавараабароту $0,5 млрд. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння па выніках перагавораў з Прэзідэнтам В'етнама Чан Дай Куангам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Эфектыўная рэалізацыя пераваг зоны свабоднага гандлю паміж В'етнамам і Беларуссю як краінай - удзельніцай Еўразійскага эканамічнага саюза стварае дадатковыя магчымасці для дынамічнага нарошчвання тавараабароту. Сёння мы дамовіліся, што нашай мэтай у бліжэйшыя год-два стане тавараабарот $0,5 млрд", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў наяўнасць дадатнай дынамікі ў эканамічным узаемадзеянні. У прыватнасці, пашыраюцца пастаўкі прадукцыі сельскай гаспадаркі, кандытарскіх вырабаў, мышынакамплектаў. "Аснову нашага супрацоўніцтва складаюць прамысловая кааперацыя, рэалізацыя інфраструктурных і аграрных праектаў, разведка і здабыча карысных выкапняў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Асаблівая ўвага ў ходзе перагавораў была ўдзелена стварэнню ў В'етнаме сумеснай вытворчасці тэхнікі МАЗ, пастаўкам беларускіх самазвалаў і трактароў. Разгледжаны таксама пытанні ўвозу ў Беларусь в'етнамскіх тавараў.

Паводле слоў Прэзідэнта, інтарэсам абодвух бакоў адпавядае ажыццяўленне сумесных праграм як на тэрыторыі В'етнама, так і ў Беларусі. У бліжэйшай перспектыве гэта дасць магчымасць прасоўваць прадукцыю ў краіны - удзельніцы Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі і ЕАЭС. "Таму чакаем ад беларуска-в'етнамскага бізнес-форуму выніковых перагавораў і ўзаемавыгадных доўгатэрміновых кантрактаў. Нам неабходна і далей стымуляваць падтрыманне ўстойлівых дзелавых сувязей, у тым ліку па лініі гандлёва-прамысловых палат, асацыяцый, аб'яднанняў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён канстатаваў, што набірае абароты і міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне Беларусі і В'етнама як аднаго з важных складнікаў усяго комплексу адносін.

Пазітыўным фактарам з'яўляецца таксама падтрыманне двухбаковых кантактаў у гуманітарнай сферы, якія збліжаюць народы дзвюх краін. У 2017 годзе адбыліся Дні культуры ў В'етнаме, а ў наступным годзе аналагічнае мерапрыемства правядзе ў Беларусі в'етнамскі бок.

У цэлым на перагаворах прэзідэнтаў быў дэталёва абмеркаваны ўвесь спектр беларуска-в'етнамскіх адносін і перспектывы іх вываду на больш высокі ўзровень. "Беларусь разглядае В'етнам як аднаго з ключавых партнёраў у Паўднёва-Усходняй Азіі. Гэта пацвярджае шматгадовае супрацоўніцтва, узаемаразуменне і дружба нашых народаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што па большасці важных пытанняў міжнароднага парадку дня падыходы Беларусі і В'етнама супадаюць. Рэгулярна ажыццяўляецца парламенцкі дыялог, абмен дэлегацыямі на ўрадавым і рэгіянальным узроўнях.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што падпісаны па выніках перагавораў пакет дакументаў, уключаючы сумесную заяву прэзідэнтаў, нацэлены на ўмацаванне ўзаемавыгаднага партнёрства ў самых розных галінах. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што дасягнутыя дамоўленасці паслужаць магутным дадатковым імпульсам для развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі