Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Май 2022

Лукашэнка мае намер у бліжэйшы час абмеркаваць тэму імпартазамяшчэння з Пуціным

Лукашэнка мае намер у бліжэйшы час абмеркаваць тэму імпартазамяшчэння з Пуціным

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер у бліжэйшы час сустрэцца з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і абмеркаваць тэму імпартазамяшчэння. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў на сустрэчы  з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расіі Глебам Нікіціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пытаннем нумар адзін для эканомік дзвюх краін у цяперашніх умовах Прэзідэнт назваў імпартазамяшчэнне. "Мы вельмі сур'ёзна размаўлялі з Прэзідэнтам Расіі зусім нядаўна. Днямі мы сустрэнемся зноў па гэтых напрамках, будзем іх абмяркоўваць. Мы паглядзелі ўжо, якія нам праграмы трэба рэалізаваць, мы палічылі, колькі на гэта пойдзе грашовых сродкаў. Я вам павінен сказаць: у параўнанні з гэтай махінай, якую мы маем у Беларусі і Расіі (размова пра эканомікі дзвюх кран у цэлым. - Заўвага БЕЛТА), - зусім няшмат", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, урадам Беларусі і Расіі ўжо былі дадзены даручэнні па гэтай тэматыцы, і прэзідэнты збіраюцца на асабістай сустрэчы абмеркаваць, як гэтыя даручэнні выконваюцца. "Мы дамовіліся з Уладзімірам Уладзіміравічам, што сядзем і паглядзім. Праграма ёсць. Як яна рэалізоўваецца? Яна для нас і для Расіі з'яўляецца важнейшай", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Адным з важных напрамкаў імпартазамяшчэння ў абедзвюх дзяржавах лічаць вытворчасць паўправаднікоў і іншай інавацыйнай прадукцыі. "Не сказаць, што мы нічога не ўмеем у гэтым плане рабіць. Але нам трэба дасягнуць таго ўзроўню, які ў гэтай частцы (з мікрасхемамі, мікрачыпамі) мае свет", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

"Мы з Пуціным дамовіліся: колькі гэта ні каштавала б, мы павінны іх вырабляць (паўправаднікі. - Заўвага БЕЛТА). Магчыма, гэта будзе крыху ніжэйшы ўзровень, чым у ЗША, Японіі, Карэі, але самалёты, ракеты будуць лятаць, аўтамабілі будуць перамяшчацца. Мы маем гэтыя кампетэнцыі", - сказаў беларускі лідар. Паводле яго слоў, для Беларусі імпартазамяшчэнне важна яшчэ і з пункту гледжання развіцця прамысловасці, атрымання больш высокіх кампетэнцый.

Акрамя таго, тэмай сустрэчы двух лідараў стане і прамысловая кааперацыя: "Нам трэба дакладна вызначыцца: калі мы, напрыклад, можам вырабляць добрыя камбайны, то нам трэба аб'ядноўвацца з "Растсельмашам" і не канкурыраваць адзін з адным, а канкурыраваць з замежнымі ўзорамі. Не паўтарыць вопыт мінулага", - упэўнены беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў Беларусі з часоў Савецкага Саюза было вельмі развіта машынабудаванне, і з набыццём незалежнасці гэта галіна ў краіне не была развалена, а наадварот прадпрыемствы значна рушылі наперад. І быў час, калі айчынная прадукцыя канкурыравала з расійскай. "Сёння гэтыя праблемы зняты - агульны рынак. Калі ласка, давайце будзем рухацца, развівацца, і пэўная падтрымка ёсць з боку Расійскай Федэрацыі", - адзначыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, у Беларусі ёсць што прапанаваць таксама і высокатэхналагічным галінам Расіі. Напрыклад, запатрабаваны кампетэнцыі і прадукцыя Беларусі на такім вельмі тэхналагічным аб'екце Расіі, як касмадром Усходні. У прыватнасці, размова пра спадарожнік з высокім распазнаваннем. У сваю чаргу расіяне дапамаглі беларускім спецыялістам набыць веды і вопыт у атамнай энергетыцы пры будаўніцтве Беларускай АЭС.

На думку Прэзідэнта, у аснове эфектыўнага супрацоўніцтва з Расіяй - моцныя эканамічныя, кааперацыйныя сувязі: "Калі мы гэтыя кампетэнцыі маем, значыць, трэба рабіць упор на іх і такім чынам эканомікі ўвязваць".

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь і Расія развіваюць супрацоўніцтва як дзве незалежныя дзяржавы і ў пытанні саюзнай інтэграцыі трэба рухацца паэтапна. "Тады мы не будзем крычаць, што нам трэба неадкладна адзіную валюту ўводзіць, тэрмінова адзіны парламент, нібыта гэта галоўнае, - сказаў ён. - У нас ёсць Парламенцкі сход. Дык давайце задзейнічаем гэта. У нас ёсць агульны ўрад. Давайце яго раскруцім. У нас ёсць вышэйшы калектыўны орган улады (Вышэйшы Дзяржаўны савет Саюзнай дзяржавы. - Заўвага БЕЛТА). Давайце іх задзейнічаем. Выдыхнуцца - будзем думаць, што ствараць узамен".

"Не, вось трэба абавязкова ўзбаламуціць народ і там, і тут, што ўжо вось нехта страчвае незалежнасць, нехта некага паглынае. Пайшлі ўжо такія тэндэнцыі. Нібыта нам няма чым сёння займацца! Ну, супрацоўнічаем жа, дзве незалежныя дзяржавы? Супрацоўнічаем, прычым па ўсіх напрамках, нават усяго не раскажаш публічна", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі