Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Стд 2022

Лукашэнка мае намер азнаёміцца з работай буйных беларускіх кампаній ва ўмовах санкцый

Лукашэнка мае намер азнаёміцца з работай буйных беларускіх кампаній ва ўмовах санкцый

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер азнаёміцца з работай буйных беларускіх кампаній ва ўмовах санкцый. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанку, а таксама кіраўнікоў "Беларуськалія" і БКК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сутнасць нашай сённяшняй размовы - санкцыйная палітыка Захаду. Мінуў пэўны час, і я вас папярэджваў усіх, што пытанні процістаяння вось гэтай усёй санкцыйнай палітыцы - гэта пытанні ўрада. Але тым не менш з Прэзідэнта кантроль ніхто не здымаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што адпаведныя пытанні - работы ў санкцыйны перыяд - абмяркоўваліся і ў ходзе справаздачы старшыні праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаура і памочніка Прэзідэнта Беларусі па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы Валерыя Бельскага. "Трэба аддаць належнае, што яны малайцы ў асноўным. Са сваёй работай спраўляюцца. Далей я хацеў бы паслухаць, якая сітуацыя ў сувязі з гэтымі санкцыямі ў асноўных нашых кампаній, якія трапілі пад санкцыі, у тым ліку Беларуская калійная кампанія і "Беларуськалій". І "Белавія" потым. Да гэтага часу націскаюць, цяпер ужо ведаюць, па якой прычыне, пасля справаздачы ICAO. Нафтапрамысловы комплекс наш, нафтахімічны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Трэба, каб спецыялісты, міністры былі гатовы далажыць Прэзідэнту аб рабоце ў гэты санкцыйны няпросты перыяд", - адзначыў Прэзідэнт, звяртаючыся да Рамана Галоўчанкі.

Прэзідэнт канстатаваў, што, гледзячы па мінулым годзе, усё ж такі знойдзены добрыя альтэрнатывы ў многіх прадпрыемстваў. "Нядрэнна і "Беларуськалій" спрацаваў. Але тым не менш трэба глядзець наперад", - сказаў ён.

"Таму я хацеў бы пасля банкаўскай сістэмы, разгледзеўшы, як яны працуюць у гэтых умовах санкцыйных, паслухаць, як працуюць нашы прадпрыемствы ў гэты перыяд, і як мы працуем, каб знайсці іншыя шляхі па пастаўках нашых хімічных, калійных угнаенняў, мінуючы, дапусцім, традыцыйныя порты. Вось сутнасць нашай размовы. А далей я папрашу, каб і "Белавія", і іншыя кампаніі былі гатовы далажыць разам з урадам, як яны працуюць", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі