Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Jun 2016

Лукашэнка лічыць важным для Беларусі і Расіі больш актыўнае фарміраванне адзінай прамысловай палітыкі

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць важным для Беларусі і Расіі больш актыўнае фарміраванне адзінай прамысловай палітыкі. На гэта кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, выступаючы 8 чэрвеня на пленарным пасяджэнні ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Зняцце бар'ераў, фарміраванне адзінай прамысловай палітыкі і адзінага рынку - у нашых агульных інтарэсах, - падкрэсліў беларускі лідар. - Трэба не канкурыраваць адзін з адным, а, наадварот, аб'ядноўваць рэсурсы, каб сапернічаць з замежнымі карпарацыямі ўнутры саюза, а потым пацясніць іх і на знешніх рынках. І, паверце, гэта ў нас атрымаецца".

Як лічыць Аляксандр Лукашэнка, ахоўныя меры павінны прымацца па знешнім контуры Саюзнай дзяржавы - у гэтым аснова паспяховасці яе функцыянавання сёння і развіцця ў будучым.

Прэзідэнт Беларусі таксама лічыць: "Сумеснымі намаганнямі нам неабходна выпрацаваць ідэалогію абароны і ўмацавання нашага інтэграцыйнага аб'яднання, якое па праву з'яўляецца самым развітым на постсавецкай прасторы, і не толькі на постсавецкай. Гэта яшчэ і таму, што ў нас ёсць вопыт жыцця ў адной дзяржаве, і, дзякуй богу, расіяне і беларусы яго не зусім страцілі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі